Вы тут

Кубракоў: Міжнароднае праваахоўнае супрацоўніцтва павінна быць па-за палітыкай


У Мінску праходзіць нарада кіраўнікоў падраздзяленняў органаў унутраных спраў дзяржаў-удзельніц СНД. Першае такое пасяджэнне адбылося ў 2019 годзе ва Узбекістане. Тады сталічнымі праваахоўнікамі Садружнасці Незалежных Дзяржаў быў абмеркаваны шэраг актуальных для сферы тэм. Сёння на павестцы — не менш важныя пытанні. 


Як адзначыў міністр унутраных спраў Беларусі генерал-лейтэнант міліцыі Іван КУБРАКОЎ, у апошнія гады абстаноўка ў свеце сур’ёзна памянялася. «Імкліва расце колькасць унутраных і рэгіянальных канфліктаў, якія сеюць у грамадстве разлад, — падкрэсліў кіраўнік міліцэйскага ведамства. — У шэрагу краін Садружнасці абвастрылася грамадска-палітычная абстаноўка, актывізаваліся тэрарыстычныя і экстрэмісцкія групоўкі, а таксама асобныя радыкалы. Маштабы іх дзейнасці ствараюць пагрозу бяспецы і стабільнасці ў нашых краінах».

Па словах міністра ўнутраных спраў, тэм для абмеркавання ў сталічных праваахоўнікаў стала больш. У прыватнасці, падчас нарады асаблівая ўвага будзе ўдзелена пытанням барацьбы з нарказлачынствамі і правапарушэннямі ў айці-сферы, супрацьдзеяння масавым парушэнням грамадскага парадку і каляровым рэвалюцыям. 

Міністр выказаў упэўненасць, што міжнароднае праваахоўнае супрацоўніцтва павінна быць па-за палітыкай і ўлічваць нацыянальныя асаблівасці. «МУС Беларусі за апошнія гады набыла вялікі практычны вопыт у галіне процідзеяння каляровым рэвалюцыям і інфармацыйным войнам. У 2020 годзе нам давялося супрацьстаяць масавым парушэнням грамадскага парадку і экстрэмісцкім праявам, — заўважыў Іван Кубракоў. — Дзякуючы дакладным і зладжаным дзеянням праваахоўнікаў, мы не дапусцілі дэстабілізацыі абстаноўкі, чым абаранілі краіну і захавалі суверэнітэт». 

Па словах кіраўніка міліцэйскага ведамства нашай краіны, супрацьстаяць каляровым рэвалюцыям і масаваму парушэнню аховы грамадскага парадку ў 2020 годзе без пэўных сур’ёзных наступстваў атрымалася толькі ў Беларусі. «Любыя стратэгіі супрацьдзеяння злачыннасці, іншым выклікам і пагрозам сучаснасці не дапамогуць асобна ўзятай дзяржаве поўнасцю зжыць гэтыя з’явы, — акцэнтаваў увагу Іван Кубракоў. — Упэўнены, што форум стане адкрытай пляцоўкай для канструктыўнага дыялогу па абмене прафесійным вопытам і яго наступным укараненнем у нашу паўсядзённую дзейнасць. Прынятыя рашэнні дазволяць забяспечыць бяспеку грамадзян і ўстойлівае развіццё нашых дзяржаў».

Акрамя таго, у межах мерапрыемства запланаваны двухбаковыя сустрэчы кіраўнікоў дэлегацый. Прадстаўнікі праваахоўных ведамстваў Садружнасці наведаюць спецпадраздзяленні беларускай міліцыі, у тым ліку атрады асаблівага прызначэння. У першую чаргу, іх цікавіць арганізацыя работы. Улічваючы той факт, што многія з членаў дэлегацый у нашай краіне ўпершыню, гасцей чакае рознапланавая культурная праграма, у якую ўваходзіць і экскурсія ў Палац Незалежнасці. 

Вераніка КАНЮТА

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».