Вы тут

Што рабіць з пустымі дамамі і як выконваць сацыяльныя стандарты


У Докшыцкім раёне прайшло пасяджэнне Савета па ўзаемадзеянні органаў мясцовага самакіравання пры Савеце Рэспублікі. На парадку дня — самыя актуальныя для рэгіёна пытанні. У прыватнасці, работа мясцовых органаў улады па рэалізацыі мер, накіраваных на ўстойлівае развіццё тэрыторый, рэалізацыя сістэмы дзяржаўных сацыяльных стандартаў у рэгіёне. Удзельнікі пасяджэння таксама абмеркавалі падыходы да развіцця рэгіёнаў, закладзеныя ў Канцэпцыі дзяржаўнай палітыкі рэгіянальнага развіцця Рэспублікі Беларусь.


«Сёння мы абмяркуем, як зараз рэалізоўваюцца тыя задачы, якія пастаўлены Прэзідэнтам нашай краіны і вызначаны VІ Усебеларускім народным сходам. Кіраўніком дзяржавы яшчэ ў 2006 годзе быў прыняты ўказ аб рабоце з пустымі і састарэлымі будынкамі і дамамі, у які тройчы ўносіліся змяненні і дапаўненні», — сказала Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава. Яна пацікавілася, як рэалізоўваецца прыняты ў 2021 годзе Указ № 116, што зроблена за гэты час і наколькі ўказ дапамагае мясцовым уладам вырашаць праблемы, звязаныя са старымі і пустымі дамамі.

Старшыня Савета Рэспублікі падкрэсліла, што ад таго, як працуюць на месцах кіраўнікі сельсаветаў, гарадскіх і раённых Cаветаў дэпутатаў, шмат у чым залежыць камфортнае жыццё нашых грамадзян.

Важнай тэмай для абмеркавання стала выкананне дзяржаўных сацыяльных стандартаў. «У розных рэгіёнах сітуацыя складваецца па-рознаму. Дзесьці ёсць праблема з забяспечанасцю якаснай пітной вадой, дзесьці трэба вырашыць пытанне рамонту дарог. Функцыянал членаў Савета Рэспублікі — працаваць з тэрытарыяльнымі органамі мясцовага самакіравання, кіравання, бо мы, прымаючы законы, павінны ведаць, як развіваюцца рэгіёны. Мы разглядаем актуальныя пытанні кожнага канкрэтнага рэгіёна. Ведаючы праблему, мы разумеем, як давесці яе да лагічнага вырашэння. Мы паглядзелі, як рэалізоўваюцца дзяржаўныя стандарты на месцах, што вельмі важна. У іх вызначаны ўсе кірункі жыццядзейнасці чалавека. Работа з насельніцтвам — асноватворны складнік нашай працы і вялікая дапамога для яе», — адзначыла Наталля Качанава.

Старшыня Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта Аляксандр Субоцін расказаў, што ў рэгіёне для павышэння якасці жыцця адкрываюцца новыя вытворчасці, рэалізоўваюцца інвестпраекты, ствараюцца індустрыяльныя пляцоўкі і тэхнапаркі.

Старшыня Савета Рэспублікі звярнула ўвагу, што не ўсё залежыць ад спрыяльных матэрыяльных умоў, якія ствараюцца для маладой працоўнай змены. «Развіваючы раўнамерна рэгіёны, ствараючы прадпрыемствы, адкрываючы філіялы прадпрыемстваў, мы бачым, што за гэтым будучыня. Тады маладыя людзі могуць заставацца на малой радзіме, працаваць там, дзе нарадзіліся ці дзе ім стварылі камфортныя ўмовы. Аднак для моладзі важны патрыятызм — а гэта любоў да Радзімы, сям'і, сваёй зямлі. І гэтая аснова сапраўднага грамадзяніна закладваецца і засвойваецца яшчэ ў дзяцінстве», — падкрэсліла яна.

Наталля Качанава канстатавала, што адыходзіць ад дзяржаўных сацыяльных стандартаў у рэгіёне нельга. І кіраўнікі кожнай вобласці павінны кантраляваць сітуацыю, якая складваецца па асноўных напрамках жыццядзейнасці кожнага раёна, горада ці вёскі. «Самае галоўнае, як вызначае Прэзідэнт, — развіццё нашай краіны на карысць нашых людзей. Галоўнае — гэта людзі. Людзі з іх праблемамі, з іх пытаннямі, з вырашэннямі тых задач, якія перад намі ставіць жыццё», — заўважыла яна.

Пасля пасяджэння ў размове з журналістамі Наталля Качанава падкрэсліла: работа на месцах з людзьмі — асноватворнае. «Гэта вялікая дапамога і дапамога для нас — дэпутацкага корпуса любога ўзроўню, няхай гэта будуць сельскія Саветы або Савет Рэспублікі. Мы ўсе павінны працаваць з людзьмі, таму што надалей зможам разумець, наколькі правільныя і апраўданыя рашэнні, у тым ліку заканадаўчыя, мы прымаем. Таму такія выязныя пасяджэнні, у якіх удзельнічаюць прадстаўнікі ўсіх узроўняў дэпутацкага корпуса, — абсалютна апраўданая праца», — канстатавала яна.


Перад пасяджэннем Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава наведала вёску Свіркі, дзе пацікавілася, як выкарыстоўваюць землі, якія вызваляюцца пасля зносу нікому не патрэбнага жылля. Пра гэта расказаў старшыня Параф'янаўскага сельскага Савета Валерый Навумчык. У вёсцы Свіркі засталося 34 хаты, толькі ў 19 з іх людзі жывуць пастаянна, пяць хат адведзены пад дачы. У гэтым годзе работнікі Докшыцкага райаграсэрвісу знеслі пустыя хаты на шасці ўчастках. У суме каля 2,2 гектара зямлі ўвялі ў абарот. Тут ужо засеяны сельскагаспадарчыя культуры. Таксама мясцовым жыхарам прапаноўваюць набыць дадатковыя соткі ці прадаць зямлю пад будаўніцтва. Дзякуючы Указу № 116 «Аб адчужэнні жылых дамоў у сельскай мясцовасці і ўдасканаленні работы з пустымі дамамі» такую работу мясцовыя органы ўлады могуць праводзіць у больш кароткія тэрміны.

Наталля Качанава звярнула ўвагу, што сёння сярод маладога пакалення назіраецца трэнд — вяртацца на малую радзіму, купляць зямельныя ўчасткі не для вядзення гаспадаркі, а для камфортнага адпачынку. На яе меркаванне, такія вёскі, як Свіркі, могуць прыцягваць маладыя сем'і як месца, дзе можна бюджэтна пабудаваць летні домік.

Валерыя СЦЯЦКО

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.