Вы тут

Беларусь займае 25-ю пазіцыю ў рэйтынгу самых камфортных краін свету для мацярынства


Рэспубліка Беларусь займае 25-ю пазіцыю ў рэйтынгу самых камфортных краін свету для мацярынства і ўваходзіць у 50 лепшых па вядзенні цяжарнасці і арганізацыі родаў. Пра гэта паведаміў на прэс-канферэнцыі 17 мая галоўны спецыяліст аддзела медыцынскай дапамогі маці і дзецям Міністэрства аховы здароўя Леанід Нядзень, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».


— У нашай краіне цяжарным жанчынам забяспечана медыцынскае назіранне і аказанне ўсіх відаў дапамогі – амбулаторнай і стацыянарнай, – адзначыў Леанід Нядзень. — Прычым як падчас цяжарнасці, так і ў родах, пасля родаў. Таксама кваліфікаваная медыцынская дапамога аказваецца нованароджаным.

Спецыяліст растлумачыў, што ў рэспубліцы больш за 97% будучых маці звяртаюцца ў жаночыя кансультацыі на ранніх тэрмінах цяжарнасці.

— У Беларусі біяхімічным скрынінгам па раннім выяўленні сіндрому Даўна, іншых спадчынных захворванняў ахоплена звыш 70% цяжарных, – дадаў Леанід Нядзень. — Скрынінгавыя УГД праходзяць больш за 95% будучых мам. Дзякуючы такім даследаванням лекары штогод выяўляюць больш 1 500 прыроджаных парокаў развіцця плёну.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?