Вы тут

Усебеларускі хрэсны ход пройдзе 19-26 жніўня


Усебеларускі хрэсны ход пройдзе 19-26 жніўня, расказаў сёння старшыня Сінадальнага інфармацыйнага аддзела Беларускай праваслаўнай царквы іерэй Ігар Васько, перадае БелТА.


«19-26 жніўня пройдзе Усебеларускі хрэсны ход, які завершыцца саборна-архірэйскім набажэнствам на плошчы перад Свята-Духавым кафедральным саборам у сталіцы і Хросным ходам да Мінскага замчышча», — сказаў Ігар Васько.

У сталіцы цэнтр святкавання 1030-годдзя Праваслаўнай Царквы будзе праходзіць вакол галоўнай святыні горада-Мінскай іконы Божай Маці, спрадвеку шанаванай гараджанамі.

17-18 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі арганізаваны XVIII Міжнародныя Кірыла-Мяфодзіеўскія чытанні. Традыцыйны форум, тэма якога «Хрысціянства ў Беларусі: Гісторыя, багаслоўе, традыцыі», прымеркаваны да 1030-годдзя Праваслаўнай Царквы на нашых землях. Падзея аб’яднала спецыялістаў і навукоўцаў з краін блізкага і далёкага замежжа, якія праводзяць даследаванні ў галіне багаслоўя, гісторыі, філасофіі, культуралогіі і рэлігіязнаўства. На працягу больш за 25 гадоў форум выступае ўнікальнай пляцоўкай для абмеркавання навуковых пошукаў у сферы гуманітарных навук, абмеркавання праблем міжкультурнага і міжканфесійнага дыялогу, хрысціянскай духоўнай традыцыі і яе значэння для сучаснага свету.

У Мінску 9 чэрвеня пройдзе Міжнародная навуковая канферэнцыя «1030-годдзе Праваслаўнай Царквы ў Беларусі: гісторыя і сучаснасць». Арганізатарамі выступаюць БПЦ, Нацыянальная акадэмія навук, Аддзяленне гуманітарных навук і мастацтваў і Інстытут гісторыі НАН, Мінская духоўная акадэмія. Да ўдзелу ў канферэнцыі запрашаюцца навукоўцы, святары, выкладчыкі, работнікі органаў дзяржаўнай улады і кіравання, грамадскія дзеячы, аспіранты, магістранты, студэнты.

Плануецца, што падчас святкавання важнай для БПЦ даты адбудзецца візіт Найсвяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?