Вы тут

У прыграніччы пачасціліся парушэнні пры выкарыстанні беспілотнікаў. ДПК нагадвае правілы


У прыграніччы пачасціліся парушэнні пры выкарыстанні беспілотнікаў, паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце.


«Павялічылася колькасць парушэнняў, звязаных з выкарыстаннем беспілотных лятальных апаратаў у пагранічнай зоне і пагранічнай паласе. За мінулы год органамі пагранічнай службы выяўлены 22 такія факты, а за пяць месяцаў бягучага — ужо 13, — расказалі ў ДПК. — Максімальны штраф за невыкананне правіл выкарыстання беспілотнікаў у пагранпаласе дасягае 50 базавых велічынь, у пагранічнай зоне — 20».

ДПК нагадвае асноўныя правілы. Выкарыстанне і (або) валоданне беспілотнікам у пагранічнай паласе забаронена. Калі беспілотнік падлягае дзяржрэгістрацыі, перад выкарыстаннем у межах пагранічнай зоны яго неабходна зарэгістраваць у Дэпартаменце па авіяцыі Мінтранса Беларусі. Забаронена выкарыстанне беспілотніка масай большай за 1 кг у пагранзоне без інфармавання дзяжурнага па бліжэйшым тэрытарыяльным органе пагранічнай службы. Забаронена пакіданне беспілотніка па-за межамі населеных пунктаў, размешчаных у пагранічнай зоне, без паведамлення дзяжурнаму па бліжэйшай пагранічнай заставе.

Правілы, якія датычацца выкарыстання беспілотнікаў у прыграніччы, рэгламентуюцца ч.2 арт.39 закона ад 21 ліпеня 2008 года нумар 419-З «Аб Дзяржаўнай граніцы Рэспублікі Беларусь» і пастановай Міністэрства абароны ад 15 чэрвеня 2015 года нумар 13 «Аб правілах утрымання і выкарыстання ў пагранічнай зоне і пагранічнай паласе лятальных апаратаў».

«Звярніце ўвагу, што з 11 мая ў Беларусі ўстаноўлены забароненыя зоны для выкарыстання беспілотнікаў. Афіцыйнае графічнае адлюстраванне каардынат зон існуе толькі на публічнай кадастравай карце Нацыянальнага кадастравага агенцтва».

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».