Вы тут

Дэпутат Аляксандр Маркевіч: «Цэлыя дзяржавы становяцца небяспечныя ў тэрарыстычных адносінах»


У грамадстве працягваюць абмяркоўваць выказванні кіраўнікоў краін — членаў АДКБ на саміце, які днямі адбыўся ў Маскве. Рэзанансны водгук — аб гэтым сведчаць і міжнародныя эскперты — атрымала выступленне Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, які сфармуляваў канкрэтныя прапановы па далейшым развіцці і ўдасканаленні Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы. Пазіцыю беларускага лідара падзяляе і намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу па нацыянальнай бяспецы Аляксандр МАРКЕВІЧ:


— У цяперашні час роля АДКБ павышаецца. У сувязі з тым, што выклікі і пагрозы актывізаваліся, пытанні бяспекі сёння набываюць асаблівую актуальнасць. Старога светаўладкавання ўжо ніколі не будзе. Фарміруецца новая архітэктура свету ў сувязі з падзеямі, якія адбываюцца ў першую чаргу на постсавецкай прасторы і вакол яе. Аднапалярны свет перастаў існаваць, а шматпалярны яшчэ да канца не сфарміраваўся. Ідзе найактыўнейшая барацьба за тое, якую ролю Расія, Беларусь, іншыя краіны-члены АДКБ будуць мець у гэтай новай архітэктуры. Мы бачым, што ў апошні час АДКБ удзельнічала ў шматлікіх мерапрыемствах, у першую чаргу ў студзені ў Казахстане, дзе міратворчыя сілы АДКБ зарэкамендавалі сябе вельмі сур’ёзна. Мілітарызацыя адбываецца ў прыграніччы, у першую чаргу ўздоўж Дзяржаўнай граніцы з боку Польшчы і Прыбалтыкі. І, як было падкрэслена на саміце АДКБ, каля 50 тысяч натаўскіх вайскоўцаў засяроджана паблізу нашай мяжы. Гэта, натуральна, нясе істотныя выклікі і пагрозы. Таму неабходна павышаць ролю АДКБ, і былі канкрэтныя прапановы, у тым ліку з боку Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. У прыватнасці, пазіцыя па знешнепалітычнай лініі павінна быць узгодненая. У нас жа нярэдка многія краіны-члены АДКБ займаюць чакальную пазіцыю. Гаварылася і аб павышэнні аналітычнага складніка, у тым ліку прагучала прапанова стварыць у межах АДКБ цэнтр палітычных і стратэгічных даследаванняў менавіта з практыкаарыентаванымі мэтамі. Гэта таксама вельмі істотны момант. Важна і тое, каб сілы, якія непасрэдна ўдзельнічаюць у забеспячэнні бяспекі, не толькі міратворчы кантынгент, а і ў цэлым Узброеныя Сілы дзяржаў, якія ўваходзяць у АДКБ, знаходзіліся ў добрай гатоўнасці і практыкавалі ў сваёй паўсядзённай баявой вучобе сучасныя метады і спосабы ваенных дзеянняў.

У нас жа ёсць і Парламенцкая Асамблея АДКБ, асноўная задача якой заключаецца ў распрацоўцы мадэльнага заканадаўства. Калі казаць аб супрацьдзеянні тэрарызму, мы бачым, што цэлыя дзяржавы становяцца небяспечныя ў тэрарыстычных адносінах. І небяспека заключаецца ў тым, што для іх увогуле не існуе ніякіх дыпламатычных і іншых канонаў, без тлумачэння прычын яны адмаўляюцца ад міжнародных дамоўленасцяў, імі ж падпісанымі. Гэта палітычнае бязмежжа. Для таго каб супрацьдзейнічаць яму, трэба павышаць ролю АДКБ, у тым ліку ў інфармацыйнай сферы. 

Вераніка КАНЮТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».