Вы тут

У Мінску стартаваў II Міжнародны лічбавы форум #GBC


У Мінску стартаваў II Міжнародны лічбавы форум #GBC (Дзяржава. Бізнес. Грамадзяне), перадае БелТА.


Фота: БелТА

«У мінулым годзе мы ўпершыню правялі наш форум і атрымалі вельмі добрыя рэцэнзіі, водгукі. Мы ўбачылі, што людзям гэта цікава, у тым ліку і нашым дзяржаўным органам. Таму сёлета мы праводзім гэты форум у больш шырокім фармаце, запрасілі больш гасцей, — сказаў начальнік аператыўна-аналітычнага цэнтра пры Прэзідэнце Беларусі Андрэй Паўлючэнка на адкрыцці форуму. — Сёння трэба ўсім разам збірацца, абмяркоўваць праблематыку, глядзець у будучыню, спрабаваць зазірнуць за гарызонты. Калі мы гэтага рабіць не будзем, можа не стаць нашай незалежнай, свабоднай, прыгожай краіны».

«Дасягненні дзяржавы і бізнесу для грамадзян» — пад такім слоганам сёння ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі стартаваў II Міжнародны лічбавы форум #GBC (Дзяржава. Бізнес. Грамадзянін). Мэта мерапрыемства — стварэнне дыялогавых пляцовак для ўмацавання супрацоўніцтва і пошуку новых рашэнняў, якія змогуць павысіць эфектыўнасць узаемадзеяння дзяржавы, бізнесу і грамадзян, а таксама прэзентацыі дасягненняў Беларусі ў сферы лічбавай трансфармацыі.

У працы форуму прымаюць удзел кіраўнікі дзяржаўных органаў і арганізацый, прадстаўнікі IT-кампаній, банкаў, бізнесу, а таксама сацыяльнай сферы. Форум праводзіцца пад эгідай незалежнага рэгулятара ў сферы інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій, функцыі якога ажыццяўляе аператыўна-аналітычны цэнтр пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Арганізатарам мерапрыемства выступае Нацыянальны цэнтр абмену трафікам пры падтрымцы Нацыянальнага цэнтра электронных паслуг і беларускіх воблачных тэхналогій.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».