Вы тут

Прэм’еру мюзікла пра студэнцтва, мастацтва і каханне прадставяць у Мінску


На сцэне спартыўна-культурнага цэнтра Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў 18 мая адбудзецца прэм’ерны паказ мюзікла «Магія», паведамілі ў прэс-службе Міністэрства культуры.


Мюзікл прысвечаны надзённым пытанням жыцця: студэнцтву, мастацтву, маладосці і каханню. Мастацкі кіраўнік — рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Наталля Карчэўская. Аўтар сцэнарыя, галоўны рэжысёр — двойчы лаўрэат Спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Беларусі дзеячам культуры і мастацтва Аляксандр Вавілаў.

Героямі мюзікла сталі студэнты ўніверсітэта, якія прысвяцілі сваё жыццё магіі мастацтва. «Чаму „Магія“? Аднойчы ў герояў мюзікла адбылася размова аб тым, чаму гісторыя у якой расказваецца пра іх, так названа. Нехта ўмее варажыць на кафейнай гушчы, у некага цудоўным чынам прынялі адразу ўсе залікі, нехта лічыць, што чалавек сам каваль свайго шчасця, а магія — гэта як чарадзейная палачка, якая цудам апынулася ў руках у патрэбны момант. Але, як гаварыў вялікі Канфуцый: маладосць, музыка, свабода і каханне — гэта вялікія і таямнічыя дары жыцця. Гэта і ёсць магія!» — расказалі ў прэс-службе.

Чакаецца, што прэм’еру наведае міністр культуры Анатоль Маркевіч.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.