Вы тут

Жыхар Веткі стварыў інтэрнэт-маркет па продажы псіхатропаў


Аператыўнікі наркакантролю Веткаўскага РАУС атрымалі інфармацыю аб тым, што 23-гадовы мясцовы жыхар ужывае наркотыкі. Сышчыкі праверылі гэтыя звесткі і ўстанавілі, што ён не проста наркаман. Падрабязнасці паведамляе аддзяленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Гомельскага аблвыканкама.


Фота: УУС Гомельскага аблвыканкама

Думкі аб тым, што ён займаецца рэалізацыяй забароненых рэчываў, з’явіліся адразу пасля агляду яго кватэры. Там былі знойдзены фасовачныя пакеты, вагі, ізастужка. Калі аператыўнікі вывучылі змесціва тэлефона затрыманага, усё стала на свае месцы.

Падазраваны вырашыў падзарабіць на перапродажы псіхатропаў. Для гэтага ён стварыў наркамаркет у інтэнэце і замовіў невялікую колькасць тавару для раскруткі. Кіруючы сваёй асабістай гандлёвай пляцоўкай, малады чалавек планаваў фасаваць наркотыкі невялікімі дозамі, а потым рабіць закладкі на тэрыторыі Гомельскага і Веткаўскага раёнаў з дапамогай наёмных «работнікаў». Яго схованку з альфа-PVP вагой 2,5 грама аператыўнікі знайшлі недалёка ад населенага пункта Калініна.

Следчыя далі прававую ацэнку дзеянням гараджаніна і ўзбудзілі крымінальную справу. Раней не судзімага падазраванага арыштавалі.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.