Вы тут

Барысаўчанін згубіў каля пад’езда барсетку, яе падабраў кіроўца таксі


У аператыўна-дзяжурную службу Гарадскога аддзела міліцыі Барысаўскага РУУС паступіла паведамленне: неўстаноўленая асоба шляхам свабоднага доступу скрала барсетку, у якой знаходзіліся мабільны тэлефон, пашпарт, вадзіцельскае пасведчанне, дакументы на аўто, плацежныя карты і грашовыя сродкі ў суме звыш 4260 рублёў.


У ходзе правядзення аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў супрацоўнікамі крымінальнага вышуку было ўстаноўлена, што маёмасць пацярпелага прысвоіў 35-гадовы кіроўца службы таксі.

Як паведамляе група інфармацыі і грамадскіх сувязяў Барысаўскага РУУС, тым познім вечарам мужчына выконваў заказ да дому пацярпелага, ад’язджаючы, звярнуў увагу на барсетку, якая ляжала на дарозе. Якую, дарэчы, пацярпелы згубіў незадоўга да гэтага.

Не разважаючы, таксіст вырашыў знаходку падабраць і прысвоіць сабе. Са змесціва сумкі мужчына забраў толькі грашовыя сродкі: амаль 100 000 расійскіх рублёў і 650 беларускіх рублёў. Саму ж барсетку і з іншай маёмасцю выкінуў у раку.

Грашовымі сродкамі мужчына распарадзіўся па сваім меркаванні: большую частку аддаў на пагашэнне асабістага крэдыту.

Раённым аддзелам следчага камітэта ўзбуджана крымінальная справа па ч. 1 арт. 205 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Фігуранту пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв’ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».