Вы тут

Машынабудаўнічы кластар, пастаўкі прадуктаў харчавання: Галоўчанка аб напрамках супрацоўніцтва з Азербайджанам


Прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка ў час сустрэчы з прэм’ер-міністрам Азербайджана Алі Асадавым абазначыў напрамкі развіцця супрацоўніцтва з Азербайджанам, перадае БелТА.


Фота: БелТА

Раман Галоўчанка адзначыў, што візіт у Азербайджан беларускай урадавай дэлегацыі накіраваны на тое, каб зверыць гадзіннікі, абмеркаваць, як рэалізуюцца дамоўленасці, дасягнутыя кіраўнікамі дзяржаў. «Мы прывезлі з сабой сур’ёзны пакет прапаноў, які хацелі б прадставіць на разгляд, каб закласці напрамкі супрацоўніцтва на бліжэйшую перспектыву», — сказаў ён.

Прэм’ер-міністр падкрэсліў, што доўгатэрміновыя партнёрскія і дружалюбныя адносіны Беларусі і Азербайджана ствараюць спрыяльны фон для развіцця ўзаемадзеяння, нягледзячы на турбулентныя працэсы, што адбываюцца ў свеце. «У мінулым няпростым для сусветнай эканомікі годзе мы змаглі ўзяць добрую планку: тавараабарот дасягнуў $885,5 млн. Прычым існуе практычна парытэт у тавараабароце, і гэта добра для плацежнага балансу абедзвюх краін. У гэтым годзе невялікае прасяданне, але мінулы год быў рэкордным для двухбаковага гандлю. Думаю, што наша сустрэча дапаможа вызначыць патэнцыял развіцця супрацоўніцтва ў сферы гандлю і інвестыцый і тыя праблемныя пытанні, якія неабходна вырашыць на ўзроўні ўрадаў, каб суб’екты гаспадарання рэалізоўвалі сумесныя праекты», — адзначыў кіраўнік беларускага ўрада.

Акрамя таго, паводле яго слоў, дадатковы імпульс магло б надаць хутчэйшае правядзенне пасяджэння беларуска-азербайджанскай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве.

Акрамя прамога гандлю вельмі важна рэалізоўваць сумесныя кааперацыйныя праекты ў сферы прамысловасці, таму што яны прыносяць дабаўленую вартасць для абедзвюх эканомік, звярнуў увагу Раман Галоўчанка. У прыклад эфектыўнай мадэлі ўзаемадзеяння ён прывёў супрацоўніцтва беларускіх машынабудаўнікоў з Гянджынскім аўтамабільным заводам. За гады сумеснай работы на базе гэтага прадпрыемства выраблена больш за 12 тыс. трактароў і звыш 4 тыс. іншых адзінак тэхнікі. «Лічым правільным рух у бок стварэння на базе гэтага прадпрыемства машынабудаўнічага кластара з удзелам беларускіх вытворцаў іншай тэхнікі, напрыклад, збожжаўборачнай, кормаўборачнай. На гэтай жа пляцоўцы маглі б выпускацца прычапныя агрэгаты да сельгастэхнікі, электробусы», — прапанаваў прэм’ер-міністр.

Ён таксама звярнуў увагу на харчовую праблему ў свеце. «Вядома ж, неабходна ўдзяляць асаблівую ўвагу гэтай тэме і ажыццяўляць харчовую бяспеку Беларусі і Азербайджана. Мы зацікаўлены як у развіцці сваіх паставак у Азербайджан (малочнай, мясной прадукцыі), так і ў пастаўках азербайджанскай плодаагародніннай прадукцыі ў Беларусь», — дадаў кіраўнік беларускага ўрада. Беларускія прадпрыемствы ў гэтыя дні прадстаўляюць сваю прадукцыю на міжнародных выстаўках Caspian Agro і Inter Food у Баку.

Алі Асадаў у сваю чаргу выказаў надзею, што больш не будзе абмежаванняў з-за пандэміі і будзе больш магчымасцей для вочных сустрэч. Ён таксама падкрэсліў, што адносіны паміж дзвюма краінамі маюць цёплы, дружалюбны характар, і адзначыў, што разлічвае на іх далейшае развіццё. У прыватнасці, у Азербайджане шырока прадстаўлена прадукцыя машынабудаўнічага комплексу Беларусі, ёсць перспектывы і ў харчовай сферы.

У 2021 годзе тавараабарот Беларусі і Азербайджана склаў $885,5 млн і ў параўнанні з 2020 годам вырас у 1,9 раза. Экспарт склаў $478 млн (рост у 2,5 раза). Сальда дадатнае. Асноўнымі артыкуламі беларускага экспарту ў Азербайджан у мінулым годзе сталі несамаходныя, маторныя чыгуначныя або трамвайныя вагоны, трактары, драўнянавалакністыя пліты, сметанковае масла, лекавыя сродкі, мэбля, турбарэактыўныя і турбавінтавыя рухавікі, газавыя турбіны, лесаматэрыялы, ялавічына і іншая прадукцыя. З Азербайджана ў 2021 годзе імпартаваліся таматы, моцныя спіртныя напіткі, прыгатаваныя або кансерваваныя фрукты і арэхі, свежыя фрукты, фруктовыя і агароднінныя сокі, мяса і харчовыя субпрадукты дамашняй птушкі, бульба, гліны і іншыя тавары.

У 2021 годзе аб’ём знешняга гандлю паслугамі склаў $23 млн (118,7 працэнта да ўзроўню 2020 года). Экспарт беларускіх паслуг — $17,1 млн (112,4 працэнта).

У Азербайджане створана 5 уласных суб’ектаў тавараправоднай сеткі і 45 дылераў, якія прадстаўляюць больш за 50 беларускіх прадпрыемстваў. На базе ВА «Гянджынскі аўтамабільны завод» дзейнічае сумесная зборачная вытворчасць трактарнай тэхнікі.

З 2017 года ў Мінску працуе Гандлёвы дом Азербайджана, якому прадастаўлены льготны рэжым па пастаўцы харчовай групы тавараў на беларускі рынак.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.