Вы тут

У Акадэміі МУС адбудзецца ХХІ Міжнародны конкурс прамоўніцкага майстэрства «Цыцыроній-2022»


У Акадэміі МУС 19-20 мая адбудзецца ХХІ Міжнародны конкурс прамоўніцкага майстэрства сярод студэнтаў «Цыцыроній-2022». У ім возьмуць удзел студэнты і курсанты 18 ВНУ з 6 краін свету: Беларусі, Кітая, Конга, Расіі, Узбекістана і Шры-Ланкі, аб гэтым паведамляе прэс-служба акадэміі.


«Цыцыроній — 2022» пройдзе па матывах п’есы «Пігмаліён». Гэта адна з самых вядомых п’ес Бернарда Шоу, напісаная ў 1912 годзе. Па сюжэце творы Лонданскі прафесар фанетыкі Генры Хігінс заключыў са сваім прыяцелем, палкоўнікам Пікерынгам, заклад: Хігінс павінен за шэсць месяцаў навучыць вулічную кветачніцу Элізу Дулітл вымаўленню, прынятаму ў вышэйшым грамадстве, і на свецкім прыёме здолець прадставіць яе як герцагіню.

У першы дзень конкурсу пройдзе парад удзельнікаў, студэнты прадставяць троххвілінныя выступленні па тэме, прадстаўнікі каманд з далёкага замежжа раскажуць аб сваіх краінах, норавах і звычаях. Дванаццаць лепшых памераюцца сіламі ў другім туры, дзе прадэманструюць імправізацыйныя прыёмы прамоўніцкага майстэрства.

У другі дзень адбудзецца ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў конкурсу кубкамі, дыпломамі, медалямі і каштоўнымі падарункамі, а таксама будзе арганізаваны святочны канцэрт.

Конкурс пройдзе ў галоўным корпусе Акадэміі МУС, пр-т Машэрава, 6. Мерапрыемствы абодвух конкурсных дзён будуць пачынацца ў 15.00.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.