Вы тут

НАН Беларусі прапанавала актыўней задзейнічаць распрацоўкі вучоных у рэалізацыі праграм Саюзнай дзяржавы


НАН прапанавала прадаставіць дзяржзаказчыкам праграм Саюзнай дзяржавы права на вызначэнне арганізацыі — адказнага выканаўца праграмы на этапе падрыхтоўкі праекта канцэпцыі праграмы. Пры гэтым выкарыстоўваць добра зарэкамендаваўшы сябе вопыт Беларусі, які існуе ў рамках дзяржаўных навукова-тэхнічных праграм і значна спрашчае працэс прыняцця рашэнняў. Аб гэтым заявіў акадэмік-сакратар аддзялення фізікі, матэматыкі і інфарматыкі НАН Аляксандр Шумілін на сумесным пасяджэнні калегій Міністэрства навукі і вышэйшай адукацыі Расіі, Міністэрства асветы РФ, Міністэрства адукацыі Беларусі і ДКНТ, паведаляе БелТА са спасылкай на прэс-службу НАН.


У адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам выбар выканаўцаў праграмных мерапрыемстваў ажыццяўляецца толькі пасля зацвярджэння праграмы Саветам Міністраў Саюзнай дзяржавы ў парадку, устаноўленым нацыянальным заканадаўствам дзяржаў-удзельніц, у многім вельмі складаным, працяглым і забюракратызаваным. Дасягненне выніку ажыццяўляецца цаной непатрэбных часавых і працоўных затрат.

Як падкрэсліў Аляксандр Шумілін, прапануецца прадастаўляць заказчыкам навукова-тэхнічных праграм права ажыццяўляць выбар арганізацыі — адказнага выканаўца праграмы — на этапе падрыхтоўкі праекта канцэпцыі праграмы. Акрамя таго, ён прапанаваў прадугледзець у рамках праграмы ўзаемныя стажыроўкі вучоных, а таксама больш шырокае прыцягненне да выканання работ маладых вучоных і спецыялістаў.

У перыяд з 2002 года да гэтага часу з удзелам НАН у якасці дзяржаўнага заказчыка ад Беларусі рэалізавана 19 навукова-тэхнічных праграм Саюзнай дзяржавы з 60 (амаль адна трэць праграм). Ва ўсіх сферах атрыманы пераканаўчыя вынікі, якія ўкаранёны ў практычную дзейнасць у высокатэхналагічных сектарах эканомікі і сёння выкарыстоўваюцца ў інтарэсах эканомік Беларусі і Расіі.

Распрацавана каля 70 унікальных тэхналогій, якія прымяняюцца, у прыватнасці, пры стварэнні Беларускай касмічнай спадарожнікавай сістэмы, а таксама ў рамках выканання міжнароднага праекта па даследаванні Марса «Экзамарс». Пры гэтым атрыманыя распрацоўкі выкарыстоўваюцца не толькі для даследавання космасу, але і ў іншых сферах эканомікі: медыцыне, IT, радыёэлектроніцы, сельскай гаспадарцы і многіх іншых. Цяпер НАН Беларусі вядзецца актыўная работа па падрыхтоўцы і ўзгадненні праектаў канцэпцый 19 новых перспектыўных праграм, з якіх 7 — у высокай ступені гатоўнасці.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.