Вы тут

Іван Крупко: Усе пытанні будуць вырашацца. Па законе


Праблемы, што хвалююць жыхароў Гомельшчыны, старшыня аблвыканкама Іван Крупко разгледзеў падчас прамой тэлефоннай лініі і прыёму грамадзян у Петрыкаве.


Да кіраўніка рэгіёна паступіў тэлефонны зварот ад жыхаркі вёскі Пухавічы Жыткавіцкага раёна. 
— Вецер сарваў дах на доме, на хляве, паламаў плот з металапрофілю, — пра значны ўрон яе домаўладанню, які ўчыніў ураган на мінулым тыдні, распавяла жанчына.

Раённыя службы выедуць па адрасе, каб на месцы вызначыць, чым можна дапамагчы, запэўніў заяўніцу губернатар.
Жыхарка вёскі Матневічы Чачэрскага раёна звярнулася па дапамогу да кіраўніка рэгіёна з праблемай здачы малака: 
— У вёсцы 100 кароў, — патлумачыла заяўніца. — Заўсёды здавалі малако на МТФ. Толькі летась — 240 тон. Калі гаспадарку далучылі да іншай, пачаліся пытанні са здачай.

Як падкрэсліў Іван Крупко, літаральна на працягу некалькіх дзён будзе вызначаны шлях вырашэння агучанай сітуацый.
— Ёсць дзяржаўныя малочныя заводы, ёсць сельскі Савет, паглядзім магчымасці. Малако — запатрабаваны прадукт, — заспакоіў губернатар.

Старшыня аблвыканкама даў канкрэтная даручэнне разабрацца з дарожнай праблемай у аграгарадку Кашэвічы, што на Петрыкаўшчыне. Зварот аб добраўпарадкаванні тэрыторыі паступіў ад жыхаркі населенага пункта. 

Кіраўнік рэгіёна запэўніў, што спецыялісты абследуюць дарогі і ўжо ў панядзелак сітуацыю разгледзяць на нарадзе.

На прыём да губернатара звярнуліся жыхары Жыткавічаў. Людзей хвалюе праблема прыватызацыі іх жылля.

Як удакладнілі па сутнасці звароту спецыялісты, у канцы 1980-х гадоў арганізацыя, у якой на той момант працаваў бацька сямейства, набыла дом для сям’і. З заявай аб прыватызацыі жылля грамадзяне звярнуліся за тыдзень да заканчэння працэсу. Пры гэтым не быў пададзены поўны пакет дакументаў. Ускладніла сітуацыю і тое, што жыллё пераходзіла з рэспубліканскай уласнасці ў раённую. Плюс на тэрыторыі былі выяўленыя гаспадарчыя пабудовы, узведзеныя самавольна. Цяпер дом на балансе ЖКГ і вырашыць пытанне з уласнасцю на жыллё можна толькі ў судовым парадку. 

— Дапамажыце аформіць, аднавіць дакументы, — звярнуўся Іван Крупко да адказных спецыялістаў пасля звароту, які паступіў ад жыхароў Жыткавічаў. — Прапішыце алгарытм, што павінны зрабіць грамадзяне, што — мясцовыя службы.

На асабістым прыёме губернатара былі абмеркаваныя і іншыя пытанні. Вызначаны шляхі вырашэння ўсіх агучаных праблемных сітуацый.

— Усе пытанні будуць вырашацца. Па законе, — падвёў вынік прыёму грамадзян у Петрыкаве Іван Крупко.

Наталля КАПРЫЛЕНКА

фота ТК «Гомельшчына афіцыйна»

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?