Вы тут

У Салігорскім раёне праваахоўнікі вярнулі ў строй дарагую сельгастэхніку


Па дапамогу ў міліцыю звярнуліся работнікі аднаго з сельгаспрадпрыемстваў: за ноч быў разукамплектаваны і выведзены са строю адзін з высокапрадукцыйных культыватараў. Сышчыкі з салігорскага крымінальнага вышуку прыйшлі на дапамогу аграрыям, знайшлі і вярнулі адсутныя дэталі, каб тэхніка магла вярнуцца да працы.


Як паведамляе група інфармацыі і грамадскіх сувязяў Салігорскага РАУС, праваахоўнікі ўстанавілі: у пошуках лёгкага заробку для набыцця спіртнога вывеў са строю сельгастэхніку 24-гадовы рознарабочы іншага сельгаспрадпрыемства. Мужчына выкраў 12 культыватарных дыскаў, два кранштэйны і дзве дэталі мацавання на агульную суму звыш 6000 рублёў. Выкрадзенае вясковец планаваў прадаць у якасці металаў літаральна за невялікую частку рэальнага кошту дэталяў, але не паспеў — дзякуючы аператыўнай працы сышчыкаў атрымалася вярнуць выкрадзенае ў поўным аб’ёме.

За здзяйсненне крадзяжу падазраваны можа пазбавіцца волі на тэрмін да трох гадоў.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв’ю: УУС Мінскі аблвыканкам

 

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.