Вы тут

Вытворчасць на заводзе Tesla ў Шанхаі набірае абароты


Па стане на канец красавіка з канвеера шанхайскай гігафабрыкі амерыканскага вытворцы электрамабіляў Tesla сышлі 10 тысяч аўтамабіляў з тых часоў, як 19 красавіка кампанія аднавіла вытворчасць. Пры гэтым вытворчыя магутнасці кампаніі яшчэ не цалкам уведзены ў дзеянне, паведамілі на прадпрыемстве, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Сёлета за чатыры месяцы завод Tesla ў Шанхаі паставіў 183.686 аўтамабіляў, што пераўзыходзіць паказчык аналагічнага перыяду 2020 года, а таксама ў 1,7 раза больш у параўнанні са студзенем-красавіком 2021-га.

З-за новай успышкі эпідэміі COVID-19 у мегаполісе, шанхайская гігафабрыка была вымушана прыпыніць вытворчасць на больш чым 20 дзён. У кампаніі таксама паведамілі, што ўжо пачалася вытворчасць аўтамабіляў для экспарту. Частка вырабленых машын ужо адправілася на рынкі Азіяцка-Ціхаакіянскага рэгіёна і Еўропы.

«Лічым эпідэміялагічную сітуацыю кароткатэрміновым выпрабаваннем і выклікам. Мы ўбачылі здольнасць усіх сектараў справіцца з праблемамі ў працэсе аднаўлення работы. Перакананы, што вытворчасць хутка вернецца ў нармальнае рэчышча», — адзначыла віцэ-прэзідэнт Tesla Таа Лін.

Шанхайская гігафабрыка Tesla — першае цалкам замежнае прадпрыемства па вытворчасці аўтамабіляў у Кітаі. Пастаўкі летась склалі 484.130 аўтамабіляў, што на 235 % больш, чым у 2020-м, заняўшы долю ў 51,7 працэнта ад сусветных вытворчых магутнасцяў Tesla у 2021 годзе.

Генеральны дырэктар Tesla Ілон Маск на аўтамабільным саміце, праведзеным «Financial Times», з упэўненасцю абвясціў аб тым, што Tesla пашырыць сваю вытворчасць, а таксама павялічыць свае магутнасці на «Гігафабрыцы» ў Шанхаі. Згодна заяве Маска, у доўгатэрміновай перспектыве чакаецца, што на кітайскі рынак будзе прыпадаць 25-30 % сусветнага аб’ёму вытворчасці Tesla.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.