Вы тут

#Пазнай Беларусь і раскажы пра гэта ўсім


Палацы, помнікі, храмы, паркі, сядзібы, азёры — Беларусь умее здзіўляць як замежных турыстаў, так і саміх беларусаў. Але паўнавартасна і цікава расказаць аб усіх багаццях краіны могуць толькі самі беларусы. Менавіта з такой мэтай ужо другі раз праводзіцца Рэспубліканскі конкурс сацыяльнай рэкламы «#Пазнай Беларусь».


Арганізатары Міністэрства спорту і турызму і Нацыянальнае агенцтва па турызме пакажуць Беларусь такой, якой яе бачаць самі беларусы. Ініцыятыву падтрымалі Міністэрства інфармацыі, Міністэрства культуры і Міністэрства адукацыі. Аб’яднаныя погляды на родную краіну ад кожнага ўдзельніка конкурсу складуць цэлую карціну Беларусі, карціну непаўторную і цікавую для ўсіх. Конкурс праводзіцца з 16 мая па 27 верасня 2022 года, заяўкі прымаюцца да 1 верасня. 

Арганізатары прапануюць паказаць сваё бачанне Беларусі ў трох формах, яны ж і намінацыі конкурсу.

Удзельнікам намінацыі «Слоган» трэба прапанаваць ёмкі, яскравы, эмацыйны выраз, які характарызуе Беларусь. Для тых, хто бачыць Беларусь у вобразах і захапляецца яе краявідамі, падрыхтавана намінацыя «Плакат». Больш складаная, але не менш творчая і намінацыя «Відэаролік». Удзельнікам прапаноўваецца зняць міні-фільм пра Беларусь і паказаць яе ва ўсёй красе з усімі асаблівасцямі, цікавымі людзьмі, прыгожымі мясцінамі. 

Усе работы дасылаюцца на электронную пошту почту konkurs2.tourism@gmail.com з паметкай «#ПознайБеларусь» да 1 верасня 2022 году. Прыклад афармлення заяўкі прадстаўлены на сайце Нацыянальнага агенцтва па турызме. 

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца людзі ўсіх узростаў, усіх прафесій і заняткаў — кожны, хто любіць Беларусь і хоча пра яе расказаць. А гэты парыў абмежаваць немагчыма. 

Валерыя СЦЯЦКО

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.