Вы тут

Нарыхтаваць і вывезці пашкоджаную драўніну


Падчас апошняга ўрагану, які адбыўся 12 мая, Магілёўшчына пацярпела болей астатніх абласцей. Па інфармацыі Міністэрства лясной гаспадаркі, па рэспубліцы пашкоджана каля 1,2 мільёна кубаметраў драўніны. З іх мільён толькі на Магілёўшчыне. І гэтыя лічбы пакуль не канчатковыя.


Асноўны ўдар стыхіі прыйшоўся па Клімавіцкім, Горацкім, Чэрыкаўскім і Мсціслаўскім раёнах. У Мсціслаўскім раёне працуе каля тысячы спецыялістаў з усёй Беларусі, прыцягнутыя болей 200 адзінак тэхнікі. Па даных райвыканкама, на тэрыторыі раёна пацярпела болей чым 320 гектараў лесу.

Менавіта таму пасяджэнне выязнога аператыўнага штабу пад кіраўніцтвам намесніка прэмер-міністра Юрыя Назарава праходзіла ў гэтым раёне. У ім прыняла ўдзел кіраўніцтва Магілёўскага аблвыканкама, Міністэрства лясной гаспадаркі, Камітэта дзяржкантролю, прадстаўнікі лясгасаў, буйных перапрацовачных вытворчасцяў, аддзелаў па надзвычайных сітуацыях.

Каб ацаніць памеры шкоды, якую нанесла стыхія, удзельнікі пабывалі на месцы буралому каля вёскі Зарэчча, дзе на вялікай плошчы паваліла дубраву. Націску не вытрымалі паўвекавыя дубы, іх паламала як запалкі. 

Падчас пасяджэння ўсе пытанні — ад распрацоўкі пашкоджанай драўніны да тэрмінаў лесааднаўлення — былі разгледжаны комплексна.

— Па папярэдніх абёмах, па Магілёўскай вобласці болей 1 млн кубаметра драўніны патрабуе суцэльных санітарных вырубак, — адзначыў намеснік прэмер-міністра. — Да першага чэрвеня мы канчаткова вызначымся з абёмамі, вядома, што яны будуць больш. Тыя страты, якія мы панясем, часткова кампенсуюцца той драўнінай, якую мы нарыхтуем.Таму для нас вельмі важна было вызначыцца, колькі спатрэбіцца сіл і сродкаў, каб у аптымальныя тэрміны распрацаваць усе санітарныя рубкі. Каб аператыўна апрыходаваць драўніну і рэалізаваць. З губернатарам вобласці мы вызначаліся з месцамі складзіравання драўніны і яе аховай. Першачарговая задача з 1 чэрвеня выйсці на аб’ём сярэднесутачнай нарыхтоўкі драўніны роўнай яе сярэднясутачнай рэалізацыі. 

На Магілёўшчыне задзейнічаны сілы практычна ўсіх лясгасаў краіны, пастаўлены жорсткія тэрміны па навядзенні парадку на пацярпелых тэрыторыях. 

— На жаль, сёлета Магілёўшчына трывае па шматлікіх кірунках, — канстатаваў старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка. — Дажджы перашкодзілі ў поўную моц развярнуцца па палявых работах, а лесапавал гэта ўжо трэці з пачатку года, пацярпела ў цэлым каля 7 тысяч гектар лесу нашага паўднёва-ўсходняга рэгіёна. Наша задача забяспечыць людзей, якія тут працуюць, усім неабходным, наладзіць ім быт і пражыванне. 

Анатоль Ісачанка таксама адзначыў, што ад урагану моцна пацярпеў не толькі лес, але і пабудовы гаспадарчага прызначэння, жылыя дамы, лініі электраперадачы. У вобласці працуе камісія па ліквідацыі наступстваў, якая разглядае гэтыя пытанні. Для аднаўлення выкарыстоўваюцца сродкі з рэзервовага фонду. Кіраўнік вобласці звярнуў увагу і на тое, што трэба прадугледзіць ў бюджэце кампенсацыйныя выдаткі і на аднаўленне дарог. Бо стаіць задача вывезці вялікія абёмы лесу, а гэта не лепшым чынам адабецца на стане дарожнага палатна. 

Удзельнікі нарады разгледзелі праблему комплексна: пачынаючы ад распрацоўкі пашкоджанай драўніны і шляхоў яе рэалізацыі ў святле санкцыйнага ціску і заканчваючы тэрмінамі лесааднаўлення.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Фота аўтара

Мсціслаўскі раён

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Як прайшоў «Марафон адзінства» у Віцебску

Як прайшоў «Марафон адзінства» у Віцебску

Два дні былі насычаны ўнікальнымі выставамі, карыснымі праектамі і інтэрактыўнымі пляцоўкамі.

Грамадства

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

«Нашы работы — жывыя, з энергетыкай любові і дабра».

Грамадства

Гарадское асяроддзе становіцца больш даступным для людзей з інваліднасцю

Гарадское асяроддзе становіцца больш даступным для людзей з інваліднасцю

Галоўная мэта дзяржавы сёння — інтэграваць чалавека з інваліднасцю ў грамадства.