Вы тут

Колькі разоў за лета дзіця можа з’ездзіць у лагер з дзярждапамогай


Колькі разоў за летнюю аздараўленчую кампанію дзіця можа з’ездзіць у лагер з датацыяй, расказаў намеснік дырэктара Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Аляксандр Цай, перадае БелТА.


Летам дзіця можа адзін раз з’ездзіць на 18 дзён у лагер з дзённым знаходжаннем, на 18 дзён і больш — у кругласутачны лагер і яшчэ адзін раз пабываць у 9-дзённым профільным кругласутачным лагеры. У гэтым выпадку ён тры разы атрымае датацыю на адпачынак.

Як растлумачыў Аляксандр Цай, кошт пуцёўкі ў аздараўленчы лагер з дзённым знаходжаннем на 18 дзён — прыблізна Br131, пры гэтым патанненне складзе Br95. Памер патаннення пуцёўкі ў кругласутачны лагер на 18 і больш дзён — Br229, а ў 9-дзённы профільны кругласутачны лагер — каля Br98.

Намеснік дырэктара Рэспубліканскага цэнтра асобна спыніўся на профільных лагерах. Паводле яго слоў, у лагеры можа быць зроблены акцэнт на краязнаўства альбо вывучэнне замежнай мовы. «Гэта не абавязкова палатачны лагер, ён можа размяшчацца на базе стацыянарнага лагера, напрыклад, 9-дзённы кругласутачны лагер з паглыбленым вывучэннем замежнай мовы», — сказаў ён.

Дзеці са шматдзетных, малазабяспечаных сем’яў могуць чатыры разы з’ездзіць у лагер з патанненнем, у тым ліку двойчы ў кругласутачны 18-дзённы лагер (адзін і другі раз пуцёўка таннее за кошт рэспубліканскага бюджэту на Br229, да поўнага кошту даплачваюць са сродкаў мясцовых бюджэтаў, акрамя 10 працэнтаў кошту, якія павінен аплаціць бацька). «У выніку такое дзіця можа з’ездзіць чатыры разы — два разы ў кругласутачны лагер на 18 і больш дзён з патанненнем, адзін раз у дзённы на 18 і больш дзён і адзін раз у 9-дзённы профільны кругласутачны лагер», — адзначыў Аляксандр Цай.

Дзеці-сіроты могуць двойчы за летні перыяд паехаць у кругласутачны лагер з патанненнем і з даплатай да поўнага кошту за сродкі мясцовага бюджэту.

Спартсмены-навучэнцы могуць атрымаць датацыю пры накіраванні адзін раз у спартыўна-аздараўленчы лагер, другі раз — у звычайны аздараўленчы лагер на 18 і больш дзён.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.