Вы тут

Лукашэнка – губернатару Ніжагародскай вобласці: Захад, сам таго не разумеючы, падштурхнуў нас да больш інтэнсіўнага развіцця


Увядзеннем санкцый Захад падштурхнуў Беларусь і Расію да інтэнсіўнага развіцця. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў падчас сустрэчы з губернатарам Ніжагародскай вобласці Расіі Глебам Нікіціным.


Фота: БелТА

«Кажуць пра санкцыі, а я ўсё больш задумваюся: Захад, сам таго не разумеючы, падштурхнуў нас да больш інтэнсіўнага развіцця. Калі нехта да нас у гэтым плане гатовы далучыцца, яны атрымаюць гэты сур’ёзны эфект. Як я заўсёды кажу: нам проста трэба крыху часу, бо разгарнуць такую “махіну” няпроста. Галін шмат. Прамысловасць, сельская гаспадарка велізарныя. Неабходны час, каб разгарнуцца», — зяавіў Прэзідэнт.

Па словах кіраўніка краіны, пра адносіны Беларусі з Ніжагародскай вобласцю сведчыць факт, што са 145 краін-партнёраў рэгіёна Беларусь займае першае месца. У 2021 годзе Беларусь і Ніжагародская вобласць дасягнулі 700 мільёнаў долараў тавараабароту.

«Гэта вельмі вялікі ўзровень, — ацаніў Аляксандр Лукашэнка. — Неабходна сказаць, што мы прыбаўляем пастаянна за гэтыя месяцы да ўзроўню мінулага года. У нас прыстойны прырост тавараабароту. Мы блізкія да “залатога мільярда”, пра які мы марылі некалі з губернатарамі. Я думаю, мы з вамі дасягнем гэтага ўзроўню, бо ў нас ёсць імкненне да нарошчвання тавараабароту, у нас ёсць вялікія рэзервы. І самы галоўны рэзерв, як нядзіўна, — гэта санкцыі. Дзякуй Богу, што гэтыя санкцыі нас у многім падштурхнулі займацца сваімі справамі, не глядзець па баках. Не толькі бачыць, што там “добра”, але і ствараць гэтае “добра” ў сябе».

Пра імпартазамяшчэнне

Гэта пытанне Прэзідэнт назваў «нумарам адзін». Яго абмяркоўвалі з Прэзідэнтам Расіі раней, і днямі з Уладзімірам Пуціным Аляксандр Лукашэнка сустрэнецца зноў.

«Гэты кірунак будзем абмяркоўваць. Мы ўжо паглядзелі, якія праграмы нам неабходна рэалізаваць, палічылі, колькі грашовых сродкаў на гэта пойдзе. Я вам павінен сказаць, у параўнанні з гэтай махінай, якую мы маем, зусім няшмат. З Прэзідэнтам Пуціным мы абмяркоўвалі дэталі імпартазамяшчэння. Мы разумеем, што для нас самае важны кірунак у імпартазамяшчэнні — гэта паўправаднікі і іншая інавацыйная прадукцыя», — сказаў Прэзідэнт.
Паводле яго, у гэтай галіне неабходна дасягнуць узроўню, што маюць такія краіны, як Сінгапур, Карэя, Тайвань, ЗША.

«Хай не будзем ездзіць у гэты час на „Мэрседэсах“. Пакуль праедзім на сваіх аўтамабілях, што ў нас былі. Нядаўна Расія заявіла, што будзе выпускаць „Лады“, » Масквічы«. А што дрэннага? Гэта ж, зразумела, не тыя савецкія «Масквічы», але, магчыма, пакуль і не «Мэрседэсы». Прыйдзе час, будуць у нас і свае «Мэрседэсы», — мяркуе Аляксандр Лукашэнка і адзначае: буйныя замежныя кампаніі, што працавалі ў Беларусі, пакінулі вельмі высокі ўзровень кваліфікацыі спецыялістаў.

Прэзідэнт нагадвае, што нягледзячы замежны капітал, стаўку заўсёды рабілі на сваё, не спяшаліся з прыватызацыяй. «Усе лічаць, асабліва маладыя ў Расіі, што абавязкова неабходна ўсё прыватызаваць — і будзе добра. Як паказаў вопыт: на жаль, не трэба спяшацца, — дадаў ён. — Што, дзяржаўныя кампаніі горш працуюць? Не, а эфектыўнасць ад іх для самой краіны і для народа значна вышэйшая. Які б ні быў прыватнік, ён усё роўна глядзіць у сваю кішэню. Дзяржава для яго пасля».

Кіраўнік краіны працягнуў, што імпартазамяшчэнне неабходнеа, каб канкурыраваць на рынках. «Калі мы пойдзем з Расіяй на імпартазамяшчэнне, то атрымаем больш высокія кампетэнцыі. Вазьміце паўправаднікі. Мы дамовіліся, колькі б гэта ні каштавала, мы павінны іх ствараць», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Машынабудаванне

Па словах Прэзідэнта, буйны машынабудаўнічы сектар, што мае Беларусь, — заслуга, у першую чаргу, савецкіх часоў. Дасягненне сучаснікаў у тым, што нічога не разбурылі, а толькі дадалі. «Мы ў два разы пераўзышлі ўзровень развіцця Беларусі, калі параўноўваць з савецкімі часамі, і першымі дасягнулі на постсавецкай прасторы, абышоўшы нават Расію, узроўню. З савецкага часу было падзенне сур’ёзнае, яма. Мы хутка падняліся і развівалі сваю прамысловасць, перад усім машынабудаванне — МАЗы, БелАЗы, аўтобусы, і дастаткова высокага ўзроўню. І сёння гэта поўнасцю нашы прадпрыемствы, якія канкурыравалі з нямецкімі кампаніямі на расійскім рынку», — дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт заявіў, што грашовыя сродкі ў развіццё айчынных прадпрыемстваў будуць укладацца прапарцыйна Беларуссю і Расіяй. Металургія, радыёэлектроніка, станкабудаванне ў Беларусі на высокім узроўні, сказаў кіраўнік краіны, таму ёсць што прапанаваць высокатэхналагічным галінам Расіі. 
Аляксандр Лукашэнка нагадаў пра сваю нядаўнюю паездку на Далёкі Усход Расіі, дзе азнаёміўся з будаўніцтвам самага высокатэхналагічнага прадпрыемства — касмадрома «Усходні».

«Аказваецца, мы там вельмі запатрабаваныя. У нас вельмі развітая касмічная галіна ў плане спадарожнікаў. Я вам скажу, што дзесьці мы вышэйшые, чым у Расіі, развіццё атрымалі і інтарэс прыстойны», — канстатаваў Прэзідэнт.

Паводле яго, навучылі расіяне атамнай энергетыцы, і цяпер беларусы могуць разам з імі будаваць станцыі. «Вы шмат зрабілі, каб нас навучыць гэтаму. Таму мы таксама атрымалі ад гэтай будоўлі шмат кампетэнцый», — сказаў кіраўнік краіны.
Кааперацыя

Кааперацыйныя вытворчасць — яшчэ адзін кірунак будучай размовы Прэзідэнтаў, акцэнтаваў Аляксандр Лукашэнка. Тут ён падкрэсліў: прадпрыемствам, што ствараюць падобную тэхніку, неабходна не канкурыраваць адно з адным, а аб’ядноўвацца.

«Калі мы маем нейкае прадпрыемства, якое можа рабіць нешта для Расіі (прыклад МЗКТ, робіць усю базу, акрамя ракет), навошта ствараць паралельныя вытворчасці, як мы некалі думалі на КАМАЗе яго стварыць?! На КАМАЗе хапае праблем. Хай займаюцца распрацоўкай аўтамабіляў, бо рынак МАЗ не забяспечыць поўнасцю. Калі мы маем гэтыя кампетэнцыі, трэба ўпор рабіць на іх і такім чынам эканомікі ўвязваць», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
На думку Аляксандра Лукашэнкі, эканамічнае ўзаемадзеянне — больш цеснае партнёрства, чым сумесная валюта ці парламент.

«Нібыта без сумеснага парламента мы нічога не зробім! У нас ёсць Парламенцкі сход, давайце задзейнічаем гэта. У нас ёсць агульны ўрад. Давайце яго раскруцім. У нас ёсць вышэйшы орган улады, калектыўны, так сказаць, палітбюро. Давайце іх задзейнічаем, каб гэтыя органы выдыхнулі. Вычарпалі сябе — будзем думаць, што ствараць далей. Неабходна абавязкова ўзбаламуціць народ, быццам нехта страчвае незалежнасць, нехта некага паглынае. Такія ўжо пайшлі тэндэнцыі, быццам нам няма чым займацца», — абураецца выказванням некаторых дзеячаўПрэзідэнт.

Новае дыханне атрымаюць ад партнёрства, па словах кіраўніка краіны, і прадпрыемствы лёгкай прамысловасці. Іх прадукцыя будзе запрабаваная на расійскім рынку. «Мы іх мадэрнізавалі і шыць навучыліся па замове. Калі ласка, калі вам неабходна будзе прадукцыя лёгкай прамысловасці, — ад тканіны да скуры можам вам прапанаваць», — акцэнтаваў Аляксандр Лукашэнка.

Сельская гаспадарка

Прэзідэнт нагадаў, што Ніжняму Ноўгараду з былых часоў дапамагалі з насеннем. Сёння, дадаў ён, узровень рэгіёна ў сферы АПК вельмі высокі, але тым не менш прапануе паглядзець на дасягненні беларускіх аграрыяў: ад аграгарадкоў да жывёлагадоўлі.

«Калі вас гэта зацікавіць, мы гатовы з вамі працаваць. У Амурскай вобласці, Сахаліне, Хабараўску, Уладзівостоку мы працуем у сельскай гаспадарцы, а тут побач... Калі будзе цікавасць, у бліжэйшы час ў нас „Белагра“ пройдзе. Прыязджайце, паглядзіце, калі нешта трэба будзе з тэхнікі, тэхналогій і насення, мы гатовы падключыцца і на месцы дапамагчы», — адзначыў кіраўнік краіны.

Фармацэўтыка

Фармацэўтыка Беларусі, сказаў Прэзідэнт, стварае больш за 50% працэнтаў ад патрэбы уласных лекаў.

«Для нас была галоўная задачы — сысці ад залежнасці ў вытворчасці лекаў. І мы літаральна за тры гады больш за палову лекаў ствараем самі. Ёсць нядрэнныя тэхналогіі. У вас шмат бяром, асабліва ў ковідныя, пандэмійныя часы. Зараз завод заканчваем будаваць па стварэнні вакцын, і не толькі супраць ковіду. У нас былі вучоныя, зачыны ў гэтым плане. Для жывёлы шмат вакцын ствараем і на знешнім рынку прадаём. Зараз заняліся стварэннем сродкаў для абароны чалавека на аснове расійскіх тэхналогій», — расказаў Аляксандр Лукашэнка пра дасягненні айчынных фармаколагаў.

Будаўніцтва

Беларусь Аляксандр Лукашэнка назваў майстэрняй савецкага перыяду, куды ўсе прыязджалі вучыцца будаваць.

«Мы і Піцер былі перадавікамі. І мы захавалі гэта ўсё. Кампетэнцыі павысілі, дадалі многае. Гатовы ў вас праектаваць, будаваць пад ключ беларускія кварталы. Патрэбны асобныя будынкі — калі ласка», — дадаў Прэзідэнт.

Асабліва ён параіў расіянам паглядзець на аграгарадкі і адраджэнне вёсак.

«Не можа быць ні Беларусі, ні Расіі, ні Украіны без вёскі. Таму неабходна ствараць нармальныя ўмовы для жыцця людзей там. Паглядзіце на аграгарадкі. Калі яны вам спадабаюцца, мы гатовы паўдзельнічаць у праектаванні, будаўніцтве іх і вытворчасці побач з імі», — расказаў Аляксандр Лукашэнка.
Прапанаваў Прэзідэнт Беларусі падтрымку ў стварэнні малочна-таварных комплексаў, інфраструктурных праектаў. «Скажаце кірунак, у якім неабходна пабудаваць, мы ўсё зробім самі: ад вышукальных работ, праектаў да здачы. Гарантуем, што гэта будзе значна танней у параўнанні не толькі з замежнымі аналагамі, але і расійскімі кампаніямі. Цяжка будзе расійскім кампаніям з намі канкурыраваць. У гэтым плане мы не спешчаныя», — заявіў кіраўнік краіны.

Ракетабудаванне

Прэзідэнт расказаў, што дамовіўся з расійскім калегам аб дапамозе ў ракетабудаванні.

«Дапамогуць нам давесці да розуму новыя ракеты. Мы значна прасунуліся, але з расіянамі мы хутчэй створым нармальную ракету. Кампетэнцый у іх паболей. Мы самі яе зрабілі б, але для гэтага неабходна больш года. Калі разумны чалавек прыйдзе і падкажа, што мы не так робім, то мы да канца года атрымаем ракету тыпу «Іскандэр», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Каментарый у тэму

Губернатар Ніжагародскай вобласці Глеб НІКІЦІН расказаў, што з сустрэчай адкрываецца акно магчымасцяў для замяшчэння імпарту з несяброўскіх краін.
«Мы не супраць нарошчвання імпарту да нас. Тым больш, што ў нас вельмі сумяшчальная прадукцыя, вельмі шмат падобнага. Калі казаць пра хуткасць замяшчэння прадуктаў, то з Беларуссю гэта зрабіць можна асабліва хутка. Мы пойдзем у бок супрацоўніцтва ў галіне будаўніцтва. Разгледзім з будаўнічым комплесам Беларусі магчымасці яго прыцягнення да будаўніцтва дарожнай інфраструктуры ў вобласці», — паведаміў губернатар.

Асобным пытаннем абмеркавалі на сустрэчы супрацоўніцтва ў сферы інфармацыйных тэхналогій. Ніжагародская вобласць сябе пазіцыянуе як лідар ІТ у Расіі.

«ПВТ — паспяховы прыклад рэалізацыі кластарнай палітыкі ў вобласці ІТ. Мы тут можам знайсці сінергію і сумесна дапамагчы нашым айцішнікам замяшчаць праграмнае забеспячэнне, якое можа быць менш даступнае ў выніку санкцыйнага ціску», — дадаў Глеб Нікіцін.

Марыя ДАДАЛКА

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».