Вы тут

«Белавія» запускае новы рэйс у Ізраіль па змененым маршруце


«Белавія» запускае новы рэйс у Ізраіль па змененым маршруце, паведамілі ў прэс-службе авіякампаніі.


Новы рэйс Мінск — Тэль-Авіў — Мінск будзе выконвацца з тэхнічнай пасадкай у Баку для дазапраўкі. Пачатак палётаў стартуе 2 чэрвеня па чацвяргах і нядзелях.

У чацвер вылет з Мінска плануецца ў 11.50, прылёт у Тэль-Авіў — у 20.30. Вылет з Тэль-Авіва будзе ў 21.30, прылёт у сталіцу Беларусі — у 6.15.

У нядзелю вылет з Мінска запланаваны на 13.20, прыбыццё ў Тэль-Авіў — у 22.00. Вылет з Тэль-Авіва будзе ў 23.00, прыбыццё ў Мінск — у 7.45. Час аэрапортаў пазначаны мясцовы.

У авіякампаніі адзначаюць, што рэйсы па маршруце Мінск — Тэль-Авіў — Мінск, апублікаваныя ў сістэме раней (без дазапраўкі ў Баку), адмяняюцца з 1 чэрвеня 2022 года па 23 сакавіка 2023 года ў сувязі з закрыццём для палётаў часткі паветранай прасторы Расіі.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».