Вы тут

«Белнафтахім»: прыгранічныя АЗС павысяць кошт паліва для еўрапейскіх перавозчыкаў


З 20 мая ўступяць у сілу асобныя палажэнні пастановы Саўміна ад 5 мая 2022 года нумар 276. У адпаведнасці з дакументам вызначаны пералік аўтазаправачных станцый, на якіх можна ажыццявіць запраўку дызельным палівам грузавых аўтамабіляў і цягачоў, зарэгістраваных у краінах — членах Еўрапейскага саюза, паведамляе БелТА са спасылкай на «Белнафтахім».


У прыватнасці, размова ідзе аб 12 прыгранічных АЗС, замацаваных за пунктамі пропуску і ўстаноўленых месцамі правядзення грузавых аперацый і перачэпкі, згодна з вызначанымі маршрутамі. «Змяненні датычацца рэалізацыі дызельнага паліва з улікам сезоннага попыту марак ДП-Л-К5, сорт С, ЕСО, або ДП-З-К5, сорт F, ECO, або ДП-З-К5, клас 0, ECO, або ДП-З-К5, клас 2, ЕСО, — цана на яго будзе вышэйшай за ўзровень рознічнай цаны на звычайныя віды дызельнага паліва ў Беларусі», — адзначылі ў «Белнафтахіме».

«Беларускія спажыўцы (грамадзяне і рэзідэнты), а таксама фізічныя асобы — грамадзяне краін Еўрасаюза могуць запраўляць аўтамабілі іншымі відамі дызельнага паліва на астатніх АЗС, размешчаных у Беларусі. Іх у краіне больш за 800», — дадалі ў канцэрне.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.