Вы тут

ДАІ: ПДР забараняюць паркавацца на месцах для зарадкі электрамабіляў


Правілы дарожнага руху забараняюць паркавацца на месцах для зарадкі электрамабіляў, заявіў начальнік аддзялення ГУ ДАІ МУС Аляксандр Шаўчэнка ў час семінара «Новае ў правілах дарожнага руху з 2022 года» на YouTube-канале Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь, паведамляе БелТА.


18 красавіка 2022 года выдадзены ўказ Прэзідэнта нумар 145 «Аб удасканаленні арганізацыі дарожнага руху», якім скарэкціраваны правілы дарожнага руху. Асноўная частка змяненняў уступае ў сілу ў кастрычніку гэтага года.

«Уводзіцца паняцце „электрамабіль“, пад якім разумеецца транспартны сродак, які прыводзіцца ў рух толькі электрарухавіком ад унутранай перазараджальнай крыніцы электраэнергіі, — расказаў Аляксандр Шаўчэнка. — Для электрамабіляў прадугледжана магчымасць руху па паласе для грамадскага транспарту».

Акрамя таго, скарэкціравана паняцце спынення і стаянкі транспартнага сродку. «Гэта зроблена для таго, каб не займаліся месцы, прызначаныя для зарадкі электрамабіляў, — адзначыў начальнік аддзялення. — Так, пад спыненнем будзе разумецца ў тым ліку спыненне для зарадкі электрааўтамабіля. Адпаведна калі аўтамабіль з унутраным згараннем або іншы электрамабіль, які не зараджаецца, будуць стаяць на такім месцы, гэта будзе з’яўляцца парушэннем і ў гэтым выпадку прадугледжана эвакуацыя транспартнага сродку».

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.