Вы тут

«Будуць у нас і свае мерседэсы». Лукашэнка аб сумеснай рабоце з Расіяй па імпартазамяшчэнні


Беларусь і Расія ва ўмовах санкцыйнага націску маюць намер узмацніць работу па імпартазамяшчэнні. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з губернатарам Ніжагародскай вобласці Расіі Глебам Нікіціным, перадае БелТА.


Фота: БелТА

Пытаннем нумар адзін для эканомік дзвюх краін Прэзідэнт назваў імпартазамяшчэнне. «Мы вельмі сур’ёзна размаўлялі з Прэзідэнтам Расіі зусім нядаўна. Днямі мы сустрэнемся зноў па гэтых напрамках, будзем іх абмяркоўваць. Мы паглядзелі ўжо, якія нам праграмы трэба рэалізаваць, мы палічылі, колькі на гэта пойдзе грашовых сродкаў», — сказаў беларускі лідар.

Фота: БелТА

Паводле яго слоў, прамысловасць дзвюх краін мае патэнцыял, каб вырабляць практычна любую прадукцыю, але ў асобных галінах патрабуецца палепшыць якасць, каб яна была на сусветным узроўні. На гэта, безумоўна, спатрэбіцца некаторы час. «Добра, не будзем ездзіць у гэты час на мерседэсах. Пакуль праедземся на сваіх аўтамабілях, якія ў нас былі», — заўважыў наконт гэтага Аляксандр Лукашэнка.

Прадаўжаючы тэму імпартазамяшчэння, Прэзідэнт звярнуў увагу, што нядаўна Расія заявіла аб намеры выпускаць лады, масквічы. «А што дрэннага? Гэта ўжо не тыя масквічы савецкія, зразумела. Але, магчыма, яшчэ і не мерседэсы. Настане час — будуць у нас і свае мерседэсы. На гэта часу шмат не трэба», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

/Будзе дапоўнена/.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?