Вы тут

БРСМ і Дэпартамент па архівах і справаводстве запусцяць сумесны патрыятычны праект


Рэспубліканскі штаб студэнцкіх атрадаў БРСМ і Дэпартамент па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Беларусі рэалізуюць у Год гістарычнай памяці рэспубліканскі праект «Архівы: памяць аб мінулым у імя будучыні». Галоўная мэта новага праекта — асвета і патрыятычнае выхаванне моладзі на аснове матэрыялаў Нацыянальнага архіўнага фонду Беларусі.


У трэцім працоўным семестры падчас рэалізацыі праекта байцы студэнцкіх атрадаў сумесна з работнікамі архіваў будуць займацца пошукам дакументаў, звязаных з будаўніцтвам і рэканструкцыяй студэнцкімі будаўнічымі атрадамі памятных мемарыялаў удзельнікам Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі нашай краіны.

Такую даследчую работу вырашана правесці для таго, каб беларускія студэнцкія атрады маглі б узяць шэфства над гэтымі помнікамі і абеліскамі і пры неабходнасці займацца іх добраўпарадкаваннем.

Акрамя таго, моладзь плануе стварыць інтэрактыўную карту гэтых памятных мясцін. Маладзёжную ініцыятыву падтрымала кіраўніцтва Дэпартамента па архівах і справаводстве Мінюста, і ёсць намер змацаваць яе подпісамі 20 мая ў час сустрэчы, якая адбудзецца на базе Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь у рамках работы школы падрыхтоўкі кіраўнікоў працоўных праектаў.

Праект будзе рэалізаваны з мая па верасень. Для работы байцоў студэнцкіх атрадаў у дзяржаўных архівах па ўсёй краіне вызначаны адзіныя дні — 20 мая, 16 чэрвеня, 14 ліпеня, 18 жніўня, 9 верасня.

Вялікую дапамогу байцам студэнцкіх атрадаў акажуць супрацоўнікі архіваў, якія арганізуюць для іх асветніцкія мерапрыемствы, прычым абсалютна бясплатна.

Моладзь зможа не толькі дакрануцца да гісторыі, але і падзяліцца створаным мультымедыйным дакументальным кантэнтам з іншымі хлопцамі і дзяўчатамі праз сацыяльныя сеткі пад хэштэгамі #Беларусь, #Годгістарычнай памяці, #сувязь пакаленняў, #гістарычная памяць, #БРСМ, #БСО, #архівыБеларусі.

Сяргей РАСОЛЬКА

Фота з сайта БРСМ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».