Вы тут

Акадэмія навук запрашае далучацца да мерапрыемстваў Тыдня роднай прыроды


З 23 па 27 мая навуковыя арганізацыі Аддзялення біялагічных навук НАН Беларусі праводзяць традыцыйны Тыдзень роднай прыроды. Мерапрыемства прымеркавана да святкавання Міжнароднага дня біялагічнай разнастайнасці, які адзначаецца 22 мая. Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па біярэсурсах, Інстытут эксперыментальнай батанікі імя В.Ф. Купрэвіча, Цэнтральны батанічны сад НАН Беларусі і Інстытут лесу падрыхтавалі шэраг мерапрыемстваў.


Напярэдадні Тыдня роднай прыроды 21 мая ў Цэнтральным батанічным садзе НАН Беларусі пройдзе кірмаш, прымеркаваны да Сусветнага дня пчол. Гасцей чакае дэгустацыя мёду, творчы майстар-клас і продаж мёду. На свяце дарослых і дзяцей спецыялісты навучаць разбірацца ў прадуктах пчалярства і як іх правільна ужываць іх з карысцю.

23 мая адбудезцца семінар-адкрыццё Тыдня роднай прыроды, прымеркаваны да Міжнароднага дня біялагічнай разнастайнасці, на якім выступяць вядучыя вучоныя Аддзялення біялагічных навук НАН Беларусі, прадстаўнікі навуковых арганізацый, міністэрстваў і ведамстваў. Пра багаты раслінны свет унікальнага балота Ельня школьнікам раскажуць навукоўцы Інстытута эксперыментальнай батанікі НАН Беларусі.

З 23 па 27 мая Інстытут лесу НАН Беларусі арганізуе інфармацыйна-адукацыйны праект «Дыялогі аб прыродзе». У яго рамках на сустрэчах з навучэнцамі Гомеля вучоныя абмяркуюць біяразнастайнасць лясных экасістэм, рацыянальнае прыродакарыстанне і палітыку, якая праводзіцца ў нашай краіне ў галіне аховы прыроды.

Праект «Заачацвер» прапануе навукова-папулярную лекцыю «У пошуках мядзведзіцы Мяцелькі: балотныя даследаванні энтамолага» (яна адбудзецца 26 мая ў актавай зале Інстытута эксперыментальнай батанікі).

Па традыцыі вучоныя падрыхтавалі шырокую экскурсійную праграму. Для навучэнцаў сярэдніх школ у рамках праграмы «Першы крок у навуку» будуць арганізаваны азнаямленчыя экскурсіі на тэму «Калекцыйныя фонды і навукова-даследчыя лабараторыі НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсах». Таксама ў рамках Тыдня роднай прыроды можна будзе азнаёміцца з калекцыйнымі фондамі і экспазіцыямі Цэнтральнага батанічнага саду НАН Беларусі, у тым ліку калекцыяй рададэндранаў, якія ўступілі ў фазу цвіцення. 

У Інстытуце лесу НАН Беларусі для вучняў сярэдніх і сярэдніх спецыяльных устаноў Гомеля будуць арганізаваны азнаямленчыя экскурсіі з наведваннем музея гісторыі Інстытута лесу, кабінета-музея акадэміка В.А. Іпацьева, навукова-даследчых лабараторый інстытута. 

Наведвальнікаў Цэнтральнага батанічнага саду НАН Беларусі таксама чакаюць кансультацыі з навуковымі супрацоўнікамі і спецыялістамі — куратарамі калекцый бэзу і рададэндранаў (у фармаце анлайн-сустрэчы). Да завяршэння мерапрыемстваў Тыдня роднай прыроды на сайце Цэнтральнага батанічнага саду НАН Беларусі будуць размешчаны відэа-пасты, у якіх спецыялісты адкажуць на самыя папулярныя і актуальныя пытанні па агратэхніцы вырошчвання і догляду бэзу і рададэндранаў.

Міжнародны дзень біялагічнай разастайнасці быў абвешчаны Генеральнай Асамблеяй ААН у 1995 годзе. Яго мэта — павысіць дасведчанасць грамадства ў пытаннях захавання экалагічнай сістэмы, звярнуць увагу на праблему знікнення на Зямлі многіх прадстаўнікоў флоры і фаўны. Сёлета яго тэма — «Пабудова агульнай будучыні для ўсяго жывога».

Надзея НІКАЛАЕВА

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».