Вы тут

У якасці прылады злачынства супраць брата выкарыстаў металічную кружку


Сварка паміж братамі ў Гродне скончылася лёгкімі цялеснымі пашкоджаннямі. Некаторы час таму 47-гадовы мужчына распіваў спіртное разам з 43-гадовым братам. Як такое часта бывае, пад уздзеяннем алкаголю ўспыхнула сварка, якая перарасла ў рукапрыкладства. Як разгортваліся падзеі, паведамляе аддзяленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Гродзенскага аблвыканкама.


Старэйшы мужчына схапіў са стала металічную кружку і нанёс ёю некалькі ўдараў у вобласць ілба і надброўнай дугі свайму сваяку. У выніку нанесенага ўдару ў пацярпелага адкрыўся крывацёк, і ён патэлефанаваў у хуткую. Ужо адтуль аб магчымым крымінальным характары атрыманых траўм паступіла паведамленне ў міліцыю.

Згодна з заключэннем экспертызы, пацярпелы атрымаў лёгкія цялесныя пашкоджанні па прыкмеце кароткачасовага расстройства здароўя. А дзеянні падазраванага кваліфікаваны па артыкуле 153 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь — «Наўмыснае прычыненне лёгкага цялеснага пашкоджання», санкцыі артыкула прадугледжваюць грамадскія работы, штраф, папраўчыя работы на тэрмін да аднаго года, або арышт.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.