Вы тут

Фінал «Арт-вакацый — 2022» адбудзецца 25-26 мая ў Віцебску — маладзёжнай сталіцы Беларусі


Сёлета Рэспубліканскі фестываль мастацкай творчасці навучэнскай і студэнцкай моладзі прысвечаны Году гістарычнай памяці. Дэвіз «АРТ-вакацый — 2022» — «Час новых традыцый — у творчасці моладзі».


У рамках Рэспубліканскага фестывалю рэалізуюцца наступныя творчыя праекты: рэспубліканскі агляд-конкурс мастацкіх калектываў, творчых абяднанняў студэнтаў, індывідуальных выканаўцаў устаноў вышэйшай адукацыі «АРТ-вакацыі»; рэспубліканскі інтэрактыўны праект «Рэцытацыя»; рэспубліканскі завочны конкурс мастацкай творчасці «Арт-партал»; рэспубліканскі конкурс літаратурнай творчасці студэнтаў «Аўтограф».

У 2022 годзе ў Рэспубліканскім фестывалі прынялі ўдзел 43 установы вышэйшай адукацыі. Каля 5 тысяч студэнтаў прадставілі сваё майстэрства ў інструментальным, вакальна-харавым, тэатральным, харэаграфічным жанрах на сцэнічных пляцоўках сваіх універсітэтаў ва ўсіх рэгіёнах краіны.
У Віцебску ў рамках фіналу Рэспубліканскага фестывалю адбудзецца ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў і прызёраў рэспубліканскага агляду-конкурсу, пройдуць арт-марафон «Час новых традыцый — у творчасці моладзі», дабрачынная творчая акцыя, творчыя майстэрні, майстар-класы, экскурсіі.

На сцэне канцэртнай залы «Віцебск» будуць уручаны Гран-пры Рэспубліканскага фестывалю. 

У гала-канцэрце «АРТ-вакацый — 2022» прымуць удзел творчыя калектывы і індывідуальныя выканаўцы 27 ВНУ — найлепшыя творчыя калектывы і індывідуальныя выканаўцы. Таленавітыя студэнты прадэманструюць сваё майстэрства: прадставяць захаваныя традыцыі і інавацыйныя рашэнні, сучасныя напрамкі і новыя арт-ідэі, узоры аматарскай творчасці моладзі.

Арганізатары «Арт-вакцый» — Міністэрства адукацыі і Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?