Вы тут

Агульнаўніверсітэцкая акцыя «Вязынка — 2022» пройдзе на малой радзіме Янкі Купалы


20 мая студэнты і выкладчыкі БДУ збяруцца на традыцыйную патрыятычна-асветніцкую акцыю «Вязынка — 2022» . Штогод мерапрыемства прысвячаецца важным датам у гісторыі Беларусі і роднага ўніверсітэта і накіравана на знаёмства студэнтаў з культурнымі і духоўнымі традыцыямі беларускага народа. У гэтым годзе яно прымеркаванае да 140-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа.


Дзеянні разгорнуцца на малой радзіме народнага паэта Беларусі Янкі Купалы ў вёсцы Вязынка Маладзечанскага раёна. Пачатак а 12-й гадзіне.
Па традыцыі галоўнымі ўдзельнікамі злёту зяўляюцца студэнты і кіраўніцтва філалагічнага факультэта БДУ. Сёлета гасцямі мерапрыемства стануць прадстаўнікі Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта і Гімназіі-каледжа мастацтваў імя І.А. Ахрэмчыка. Іх пазнаёмяць з асноўнымі этапамі жыцця і творчасці славутых беларускіх пісьменнікаў.

У праграму таксама ўключаны інтэлектуальны квэст, прысвечаны жыццю і творчасці васьмі народных паэтаў і пісьменнікаў Беларусі, якія ў розныя гады вучыліся і працавалі ў БДУ. Канкурсантам трэба будзе прайсці восем сімвалічных «станцый» і адказаць на пытанні.

Спартыўна-забаўляльная частка мерапрыемства разгорнецца на сімвалічнай гары Парнас, дзе адбудуцца відовішчнае перацягванне каната, конкурс бардаўскай песні ля вогнішча, пенальці. Там жа будуць частаваць кашай ад дэкана.

Арганізатарам акцыі выступае філалагічны факультэт БДУ.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?