Вы тут

Дэлегацыя Мінінфарма прымае удзел у Санкт-Пецярбургскім міжнародным кніжным салоне


Дэлегацыя Міністэрства інфармацыі Беларусі прымае ўдзел у XVII Санкт-Пецярбургскім міжнародным кніжным салоне. Форум адкрыўся 19 мая і будзе праходзіць па 22 мая, паведамляецца на сайце Мінінфарма.


«Мы на сваім стэндзе прэзентуем кнігі аб генацыдзе беларускага народа, аб Вялікай Айчыннай вайне, той гістарычнай праўдзе, якую сёння спрабуюць затушаваць. Той гістарычнай праўдзе, якая дазваляе нам сёння трывала стаяць на зямлі і ўпершыню за ўсю гісторыю жыць у міры. Толькі дзякуючы Вялікай Перамозе, нашай агульнай Перамозе, мы гэту магчымасць атрымалі», — заявіў на ўрачыстай цырымоніі адкрыцця Санкт-Пецярбургскага міжнароднага кніжнага салона намеснік міністра інфармацыі Ігар Бузоўскі.

У складзе беларускай дэлегацыі – прадстаўнікі выдавецтваў «Народная асвета», «Беларусь», «Вышэйшая школа», ААТ «Паліграфкамбінат імя Якуба Коласа».

Мерапрыемствы беларускай дэлегацыі прысвечаны Году гістарычнай памяці і 140-годдзю класікаў беларускай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа.

На стэндзе Беларусі прадстаўлены экспазіцыя аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, кнігі аб Беларусі і яе асветніках, памятных месцах, а таксама вучэбная і дзіцячая літаратура.

XVII Санкт-Пецярбургскі міжнародны кніжны салон – знакавая падзея кніжнай галіны – праводзіцца ў Санкт-Пецярбургу з 2006 года.

— Мы шукаем шляхі падтрымкі кніжнай галіны, якая пацярпела ад уведзеных санкцый. Павелічэнне кошту расходных матэрыялаў непазбежна прывядзе да падаражэння кніг і зніжэння аб’ёмаў продажаў. Як былы выдавец, я вельмі добра разумею наступствы гэтага. Менавіта таму ў гэтым годзе мы хочам зрабіць кніжны салон яшчэ больш сацыяльным праектам і падтрымаць і выдаўцоў, і аўтараў, якім, магчыма, прыйшлося скасаваць кантракты з заходнімі выдавецтвамі, сказаў віцэ-губернатар горада Барыс Піятроўскі.

Кніжны салон-2022 праходзіць у самым сэрцы саўночнай сталіцы Расіі – на Палацавай плошчы. Гэтая ініцыятыва была вылучана прэзідэнтам расійскага кніжнага Саюза Сяргеем Сцяпашыным. У павільёнах для ўдзельнікаў і гасцей кніжнага салона абсталяваны лекцыйныя залы. На Палацавай плошчы ўстаноўлены арт-аб’екты, зоны адпачынку і фотазоны. Таксама тут на вышыні чатырох метраў над зямлёй з’явілася кніжная тэраса. 

У рамках салона запланаваны сустрэчы і перамовы з расійскімі выдаўцамі і распаўсюджвальнікамі кніжнай прадукцыі.

Фота – Міністэрства інфармацыі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».