Вы тут

Пошліны, пераадоленне санкцый і саміт лідараў. Лукашэнка абмеркаваў з Мясніковічам інтэграцыю ў ЕАЭС


Аляксандр Лукашэнка правёў сустрэчу са старшынёй Калегіі Еўразійская эканамічнай камісіі Міхаілам Мясніковічам, на якой абмеркавалі павышэнне ўзроўню інтэграцыі ў саюзе. Як расказаў Міхаіл Мясніковіч, асноўнай тэмай таксама стаў парадак пасяджэння Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета 27 мая ў Бішкеку. Сустрэча кіраўнікоў краін адбудзецца ў відэафармаце. Напярэдадні перамоў лідараў адбудзецца і Першы Еўразійскі эканамічны форум з іх удзелам.


Фота: БелТА

Старшыня Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі расказаў журналістам, што Прэзідэнт надаў увагу перспектывам ЕАЭС пасля 2025 года, калі закончыцца дзеянне стратэгіі развіцця аб’яднання.

«У гэтым плане ёсць пытанні, звязаныя з інвестыцыйным супрацоўніцтвам, стварэннем сумесных транс’еўразійскіх кампаній, у першую чаргу беларуска-расійскіх, якія будуць упэўнена адчуваць сябе на ўнутраным рынку і ствараць запатрабаваныя тавары. Тут былі цікавыя рэкамендацыі Аляксандрам Рыгоравічам сфармуляваны, што тычацца інстытутаў развіцця», — акцэнтаваў суразмоўца. Гэты час ён назваў найбольш прыдатным для інвеставання ў стварэнне новых імапартазамяшчаючых праектаў.

Таксама абмяркоўвалася пытанне размеркавання імпартных пошлін. Згодна з Дагаворам аб Саюзе, яны збіраюцца ў нацыянальных валютах і перадаюцца Нацбанку, які канвертуе іх у долары і потым размяркоўвае ў казну краін. Зараз дзейнічае часовае пагадненне, па якім Беларусь і Расія працуюць тут на базе расійскага рубля, а Арменія, Казахстан і Кыргызстан выкарыстоўваюць старую схему разлікаў паміж сабой.

«У гэтым плане будзе разглядацца пытанне ўнясення змяненняў у Даговор аб ЕАЭС па сучаснай схеме разлікаў», — паведаміў Міхаіл Мясніковіч.

Старшыня Калегіі ЕЭК расказаў, якія меры аб’яднанне прымае для дапамогі Беларусі і Расіі пераадольваць санкцыі. «Для таго, каб нашы прадпрыемствы не аказаліся без сыравіны, камплектуючых, а ўнутраны рынак не збяднеў, прынятыя шэраг рашэнняў па мытнаму тарыфнаму рэгуляванню, якія дазваляюць у нейкай ступені кампенсаваць несяброўскія крокі з боку замежных дзяржаў. Прынята рашэнне па абнуленні ці зніжэнні ўвозных пошлін па 1310 таварам. Гэта рэальная падтрымка бізнесу і насельніцтву. Яна ацэньваецца ў 2,8 мільярда долараў. Цэлы шэраг тавараў, якія раней абкладаліся мытнымі пошлінамі, ці вызвалены (каля 1200 тавараў) ад яе, ці яна значна зніжана (каля 100 тавараў)», — патлумачыў Міхаіл Мясніковіч.

Таксама прынята рашэнне па больш ільготных формах набыцця тавараў фізічнымі асобамі па ўвозе, па паштовых адпраўленнях без пошліны. «Гэта дазваляе тавары, якіх не хапае на ўнутраным рынку, набываць па імпарце на льготных умовах. Гэта работа будзе працягвацца», — канстатаваў суразмоўца.

Марыя ДАДАЛКА

Культура

З энергіі агню. Янка Купала для беларусаў — не проста паэт

З энергіі агню. Янка Купала для беларусаў — не проста паэт

140 гадоў таму адбыўся галоўны купальскі цуд Беларусі.

Калейдаскоп

«Баграціён». Што вы ведаеце аб найбуйнейшай ваеннай аперацыі ў гісторыі? Тэст

«Баграціён». Што вы ведаеце аб найбуйнейшай ваеннай аперацыі ў гісторыі? Тэст

У ходзе аперацыі савецкая армія разграміла групу армій «Цэнтр» Вермахта.