Вы тут

МТЗ паставіць Гянджынскаму аўтазаводу 950 трактаракамплектаў


Кантракт паміж ААТ «МТЗ» і ВА «Гянджынскі аўтамабільны завод» на пастаўку 950 трактаракамплектаў на суму $15 млн падпісаны ў час рабочага візіту прэм’ер-міністра Беларусі Рамана Галоўчанкі ў Азербайджан, паведамляе БелТА.


«Супрацоўніцтва Мінскага трактарнага завода з Гянджынскім аўтамабільным заводам пачалося ў далёкім 2007 годзе, усяго мы тут сумесна з нашымі партнёрамі сабралі і рэалізавалі больш за 12 тыс. трактароў. План на гэты год — звыш 1 тыс. трактароў. Сёння падпісаны чарговы кантракт на 950 вырабаў. У будучым плануем расшыраць як лінейку, так і колькасць», — сказаў генеральны дырэктар МТЗ Віталь Воўк.

Таксама падпісаны мемарандум аб супрацоўніцтве «Гомсельмаша» з Гянджынскім аўтазаводам.

Будаўніцтва Гянджынскага аўтамабільнага завода было пачата па ініцыятыве Гейдара Аліева ў 1986 годзе. Прадпрыемства, якое пачало сваю дзейнасць у канцы 2004 года са зборкі малалітражак ОКА, затым аўтамабіляў УАЗ, а пасля — кітайскіх грузавікоў сярэдняй танажнасці CAN QAN, сёння арыентуецца на выпуск цяжкай тэхнікі. Зборачны працэс беларускай тэхнікі ажыццяўляецца ў асноўным цэху, вытворчая плошча якога складае больш за 20 тыс. кв.м. Тут размешчаны тры тэхналагічныя лініі (адна трактарная і дзве аўтамабільныя).

У кастрычніку 2006 года ВА «ГАЗ» упершыню падпісала буйныя кантракты з прадпрыемствамі беларускай машынабудаўнічай галіны — мінскімі трактарным і аўтамабільным заводамі. У 2007-2022 гадах на базе Гянджынскага аўтазавода сабрана каля 12 тыс. беларускіх трактароў на суму каля $230 млн, а таксама каля 4 тыс. адзінак тэхнікі МАЗ, МЗКЦ, «Гомсельмаша», «АМКАДОРа», «Белкамунмаша» на суму больш за $200 млн.

Акрамя таго, ёсць перспектывы пашырэння наменклатуры экспарту беларускай сельскагаспадарчай тэхнікі ў Азербайджан шляхам арганізацыі паставак навяснога і прычапнога абсталявання да трактароў для апрацоўкі глебы, догляду пасеваў, уборкі сельскагаспадарчых культур і нарыхтоўкі кармоў. Пры гэтым ВА «ГАЗ» мае значны патэнцыял для стварэння на яго базе шматпрофільнага прамысловага кластара па вытворчасці шырокай лінейкі запатрабаванай у Азербайджане сельскагаспадарчай і пасажырскай тэхнікі.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».