Вы тут

Убачыць музей і перамагчы


Убачыць алімпійскія медалі, міжнародныя ўзнагроды, сустрэцца са спартыўнымі героямі — усё гэта стала магчыма ў Ноч музеяў, якая прайшла ў штаб-кватэры Нацыянальнага алімпійскага камітэта. Да гэтай культурна-адукацыйнай акцыі НАК Беларусі далучаецца ўжо трэці раз. Сёлета быў усталяваны чарговы рэкорд — 300 наведвальнікаў пазнаёміліся з экспазіцыяй алімпійскага музея. 


На экскурсію ў НАК запісаліся людзі розных узростаў і прафесій: школьнікі, студэнты, педагогі, моладзь з дзіцячага тэхнапарка, прадстаўнікі банкаўскай сферы і іншых сфер. Госці пазнаёміліся з гісторыяй беларускага спорту, убачылі ўзнагароды легендарных спартсменаў і нават паспрабавалі свае сілы ў некаторых відах спорту ў інтэрактыўнай частцы алімпійскага музея.

Як адзначыла прэс-сакратар Нацыянальнага алімпійскага камітэта Вікторыя Менанава, своеасаблівым сюрпрызам для ўдзельнікаў экскурсіі стала сустрэча з чэмпіёнамі і прызёрамі Алімпійскіх гульняў.

«Мы разумеем, што ў людзей не кожны дзень ёсць магчымасць сустрэцца з героямі спорта, асабліва з тымі, хто передаў свае ўзнагароды ў нашу экспазіцыю. Таму мы вырашлі запрасіць іх да нас. І мы вельмі рады, што спартсмены адгукаюцца на нашу просьбу», — падкрэсліла яна. 

З гасцямі НАК сустракаліся алімпійскія чэмпіёны Іван Літвіновіч, Дзінара Алімбекава, Антон Кушнір, прызёры Алімпіяды Максім Недасекаў, Антон Смольскі, Аляксандра Наркевіч. Яны шчыра расказалі, што такое сапраўднае спартыўнае жыццё, падзяліліся сваімі ўражаннямі ад буйных спаборніцтваў і планамі на будучыню.

Алімпійскі чэмпіён Токіа Іван Літвіновіч заўважыў, што яму ўпершыню задалі пытанне, у які від спорта ён аддасць сваіх дзяцей. 

«Для спартсменаў, асабліва маладых, вельмі важна бачыць узнагароды, да якіх варта імкнуцца, і ведаць сваіх спартыўных герояў. Я вырашыў перадаць свой алімпійскі медаль у музейную экспазіцыю НАК, таму, што гэта таксама гісторыя, для нашай краіны гэта першы медаль у скачках у вышыню. І будзе добра, калі як мага больш людзей яго ўбачаць», — адзначыў бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў у Токіа Максім Недасекаў.

 

Пра сувязь музейных экспанатаў і матывацыі расказалі і самі ўдзельнікі экскурсіі.

«Мне вельмі спадабалася экспазіцыя, дзе прадстаўлены арыгінальныя медалі нашых вядомых спартсменаў. Я сама займаюся спортам, мне вельмі цікава ўбачыць, да чаго можа прывесці занятак спортам, да якіх медаляў і ўзнагарод. Я займаюся лыжнымі гонкамі. І я нават не меркавала, што нехта з нашых чэмпіёнаў будзе тут прысутнічаць», — падзялілася студэнтка Таццяна Свірычэнкава.

З Нацыяльнага алімпійскага камітэту госці сыходзілі з падарункамі, яркімі фотаздымкамі, аўтографамі куміраў. І самае галоўнае — новымі эмоцыямі. 

Валерыя СЦЯЦКО

Фота Лізаветы ГОЛАД

Выбар рэдакцыі

Культура

Што пакажа «Славянскі базар у Віцебску»? Добры настрой і незабыўныя ўспаміны гарантаваны

Што пакажа «Славянскі базар у Віцебску»? Добры настрой і незабыўныя ўспаміны гарантаваны

Канцэртныя праграмы, тэатральныя пастаноўкі, майстар-класы, кірмаш і многае іншае.

Грамадства

З серады дажджы, а з чацвярга спякота «адпусціць»

З серады дажджы, а з чацвярга спякота «адпусціць»

Начныя тэмпературы стануць яшчэ ніжэй у пятніцу.

Калейдаскоп

«Баграціён». Што вы ведаеце аб найбуйнейшай ваеннай аперацыі ў гісторыі? Тэст

«Баграціён». Што вы ведаеце аб найбуйнейшай ваеннай аперацыі ў гісторыі? Тэст

У ходзе аперацыі савецкая армія разграміла групу армій «Цэнтр» Вермахта.