Вы тут

Сімвалы маёй краіны


Піянерскі флэшмоб «Сімвалы маёй краіны» ў рамках святкавання 100-годдзя піянерскага руху адбыўся сёння на плошчы Дзяржаўнага флага ў Мінску.


Удзельнікі фестывалю «Тэрыторыя дзяцінства» сабраліся на плошчы Дзяржаўнага флага пад сучасны піянерскі хіт «Будучыня за намі».

Задалі тон танцу прадстаўнікі сталіцы, потым да іх далучыліся піянеры з усіх рэгіёнаў краіны. Агулам акцыя аб’яднала каля 1 тысячы школьнікаў.

«Наша любімае грамадскае аб’яднанне з’яўляецца важкай часткай арганізаванага дзяцінства. Мы стараемся ісці ў нагу з часам, з нашымі дзецьмі, але праз новыя інавацыйныя формы і метады працы. У інтэрнэце і сацыяльных медыя мы заўсёды прытрымліваемся галоўнага прынцыпу — захоўваем нашы традыцыі і мэты. выхоўваем грамадзяніна-патрыёта, прывіваем любоў да Радзімы, імкнёмся, каб наш край быў чыстым і дагледжаным», — падкрэсліла старшыня Цэнтральнага савета Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі Аляксандра Ганчарова.

Паводле яе слоў, акрамя забаўляльнага кантэнту адноўлены цімураўскі рух, арганізоўваюцца творчыя фестывалі. «Калі гаварыць аб дзіцяча-юнацкім руху на постсавецкай прасторы, мы адзіныя, хто захаваў такі масавы рух, і заўсёды гэтым нават выхваляемся», — расказала яна.

Напрыканцы флэшмоба «Сімвалы маёй краіны» ўдзельнікі разгарнулі 12-метровае палотнішча дзяржаўнага флага Беларусі як сімвал будучых здзяйсненняў маладога пакалення на карысць Радзімы.

Фота – Віктар ДРАЧОЎ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?