Вы тут

Міжнародная выстава «Вясна ў Гомелі» аб'яднала прадстаўнікоў 15 краін


Міжнародная выстава «Вясна ў Гомелі», арганізаваная Гомельскім аддзяленнем Беларускай гандлёва-прамысловай палаты пры падтрымцы Гомельскага аблвыканкама, распачала сваю работу ў паўднёва-усходнім рэгіёне.


Урачыстае адкрыццё форуму прайшло ў палацы Румянцавых і Паскевічаў. Яго ўдзельнікаў (у афлайн і анлайн фармаце) прывітаў старшыня аблвыканкама Іван Крупко. Губернатар падкрэсліў, што Гомельшчына актыўна развівае эканамічныя адносіны з краінамі блізкага і далёкага замежжа, пашырае пабрацімскія сувязі — рэгулярна праводзяцца анлайн і асабістыя міжнародныя сустрэчы.

Як адзначыў губернатар, толькі ў сакавіку бягучага года дэлегацыя Гомельскай вобласці ў Бранску абмеркавала далейшае супрацоўніцтва ў сферы будаўніцтва, а ў красавіку ўжо заключылі дагавор аб супрацоўніцтве паміж нашым упраўленнем спорту і Бранскім дэпартаментам фізічнай культуры. На пачатку года на абласным узроўні быў падпісаны пратакол аб намерах з Рэспублікай Тува, а 9 Мая, у Дзень Перамогі, заключана пабрацімскае пагадненне паміж Чачэрскім раёнам Гомельшчыны і Тэрбунскім раёнам Ліпецкай вобласці.

Іван Крупко нагадаў аб даўніх і моцных сувязях паўднёва-ўсходняга рэгіёна з Кітаем. Сёння, падкрэсліў кіраўнік вобласці, 16 прадпрыемстваў Гомельшчыны акрэдытаваны для пастаўкі харчовай прадукцыі ў гэтую краіну. Умацоўваюцца дзелавыя кантакты з В’етнамам і Індыяй. Актыўна пашыраюцца эканамічныя сувязі з Казахстанам.

— Нездарма падобныя выставы-кірмашы параўноўваюць з алімпійскімі гульнямі, — падзяліўся старшыня Гомельскага аблвыканкама. — Вялікая колькасць краін-удзельніц, дэманстрацыя лепшых узораў тавараў і паслуг, а праз іх — цікавасць і да тэрыторыі, дзе яны зроблены. Гомельская вобласць гатова да супрацоўніцтва. Мы вырабляем менавіта тое, што вам трэба. Вывучайце, прыязджайце і пераканайцеся асабіста, — заклікаў Іван Крупко.

Ва ўрачыстым адкрыцці форуму прынялі ўдзел анлайн — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Казахстане Павел Уцюпін і Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Індыі ў Рэспубліцы Беларусь Алак Ранджан Джа. 

Міжнародныя рэгіянальныя дзелавыя мерапрыемствы разам з мерапрыемствамі на рэспубліканскім узроўні — рухаючая сіла гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва Беларусі з многімі краінамі. На гэта звярнуў увагу ў сваім выступленні беларускі дыпламат у Казахстане.

— Нягледзячы на складаны пандэмійны мінулы год, мы змаглі дасягнуць рэкорднага тавараабароту, які перасягае 1 мільярд долараў, — зазначыў Павел Уцюпін.

Пасол Індыі ў Беларусі падкрэсліў, наколькі важна, што такія падзеі, як міжнародная выстава «Вясна ў Гомелі» даюць дзелавой супольнасці магчымасць выхаду з ізаляцыі і абмежаванняў, якія ўсё яшчэ прадыктаваныя пандэміяй.

Удзельнікаў «Вясны ў Гомелі» прывітаў намеснік кіраўніка адміністрацыі Чырвонагвардзейскага раёна Санкт-Пецярбурга Яўген Матросаў. У размове з журналістамі госць з паўночнай сталіцы Расіі падзяліўся, што паспеў на Гомельшчыне азнаёміцца з работай прадпрыемстваў «Гомельбудматэрыялы» і «Рэчыцкі метызны завод».

— У нас ёсць вопыт супрацоўніцтва ў з беларускім бокам у плане праектавання і будаўніцтва сацыяльнага аб’екта. Гэта школа на 725 месцаў. Мы хацелі б гэта супрацоўніцтва ўзмацніць. Таму сустрэчы з прадстаўнікамі прадпрыемстваў будаўнічай сферы — адны з прыярытэтных для нас падчас удзелу ў міжнароднай выставе, — адзначыў намеснік кіраўніка адміністрацыі Чырвонагвардзейскага раёна Санкт-Пецярбурга.

Як звярнула ўвагу генеральны дырэктар Гомельскага аддзялення БелГПП Марына Філонава, увогуле Расійскую Федэрацыю на форуме сёлета прадстаўляюць 29 рэгіёнаў. Увогуле, у 25 мерапрыемствах міжнароднай выставы змогуць узяць удзел 160 гасцей з 15 краін свету: В’етнам, Казахстан, Расія, Палестына — у вочным фармаце, анлайн — Кітай, Судан, Індыя, Узбекістан, Сербія, Турцыя, Пакістан, Боснія і Герцагавіна, Венгрыя і Малдова.

Запланаваны сустрэчы фармату R2R (Region to Region), галіновыя В2В- і B2C-перагаворы, круглыя сталы, прэзентацыі беларускіх і замежных кампаній, наведванне прадпрыемстваў.

Вядучыя бізнес-трэнеры краіны правядуць семінары для кіраўнікоў і спецыялістаў маркетынгавых службаў.

З 20 па 22 мая на Кіеўскім спуску ў Гомелі пройдзе «Гомельская вясна» — 8-е свята майстроў, у спісе ўдзельнікаў якога сёлета больш за 110 гасцей, як беларускіх рамеснікаў, так і прадстаўнікоў з В’етнама і Рэспублікі Марый Эл (Расія).

Наталля КАПРЫЛЕНКА

Фота аўтара і ТК «Гомельшчына афіцыйна»

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».