Вы тут

Захавальнікі народнай спадчыны з 7 краін на форуме ў Магілеве прынялі рэзалюцыю


У Магілёве падвялі вынікі форуму «Традыцыйная культура як стратэгічны рэсурс стабільнага развіцця грамадства». На некалькі дзён яго удзельнікі цалкам пагрузіліся ў атмасферу фальклору, этнаграфіі, традыцый і абрадаў. Форум аб’яднаў захавальнікаў народнай спадчыны з Беларусі, Расіі, Азербайджана, Казахстана, Кыргызстана, Узбекістана і Кітая. 


Удзельнікі азнаёміліся з работамі майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, даведаліся пра элементы нематэрыяльнай культурнай спадчыны Магілёўшчыны, пабывалі на свяце «Народная талака майстроў». Акрамя таго, былі арганізаваны тэатралізаваныя прадстаўленні з фрагментамі народных абрадаў, выставы велікодных яек і самаробнай дзіцячай цацкі, падэгустацыя традыцыйных беларускіх страў.

Падчас круглага стала былі падведзены вынікі міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Традыцыйная культура і фальклорная спадчына ў сучаснай культурнай прасторы». Эксперты розных краін казалі пра важнасць тэмы і неабходнасці захаваць народную спадчыну для патомкаў.

Вынікам канферэнцыі стала рэзалюцыя, дзе ўдзельнікі выказалі сваю салідарнасць у планах на будучае — сабраць інфармацыю аб традыцыйных сямейных каштоўнасцях ад кожнай краіны.

— Мэты, якія мы ставілі гэтым разам, дасягнутыя, — адзначыла начальнік аддзела інфармацыйна-аналітычнай і рэпертуарна-выдавецкай дзейнасці Магілёўскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці і культурна-асветніцкай работы Валянціна Валчкова. — Удзельнікі падзяляюць нашу трывогу за тое, што сёння стала вельмі цяжка захоўваць традыцыі нашых продкаў. І ў першую чаргу сямейныя. Казалі пра важнасць таго матэрыялу, які назапасілі нашы ўстановы культуры, неабходнасці захаваць яго на аўдыё- і відэаносьбітах, каб ім маглі скарыстацца іншыя пакаленні. Каб фальклор не пераходзіў у масавую культуру і захоўваў сваю сакральнасць. Нашы сябры з замежжа адзначалі, што беларусы вельмі добра захавалі свае карані. І па-добраму зайздросцілі. Паабяцалі нашы напрацоўкі адаптаваць у сябе дома.

Форум яшчэ раз паказаў, што культура — гэта тое, што ўсіх нас аб’ядноўвае. Прычым, як удакладніў у сваёй прамове генеральны дырэктар краявога цэнтра народных культур з Уладзівастока Раман Нячаеў, народная культура аб’ядноўвае ўдвая. А кітайская дэлегацыя паведаміла, што ў іх таксама ёсць шмат чаго агульнага з беларусамі. Напрыклад, традыцыі збору ўраджаю і нават сімволіка ў выяўленчым мастацтве. Усе госці адзначалі прыгажосць беларускай зямлі і чысціню. І выказвалі пажаданні вярнуцца.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Фота з сайта mogomc.by

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.