Вы тут

Лукашэнка: Беларусь купіла ў Расіі «Іскандэры» і С-400


Беларусь купіла ў Расіі патрэбную колькасць ракетных комплексаў «Іскандэр» і зенітных ракетных комплексаў С-400. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з губернатарам Ніжагародскай вобласці Глебам Нікіціным, перадае БелТА.


Зенітны ракетны комплекс С-400 «Трыумф». Фота ТАСС

«Мы дамовіліся з Пуціным. Мы купілі ў вас патрэбную нам колькасць гэтых „Іскандэраў“, С-400, узброілі нашу армію. Цяпер гэта ўжо зусім іншая армія з такім узбраеннем. Прынамсі, непрымальны ўрон гэта зброя можа нанесці каласальны», — заявіў кіраўнік дзяржавы.

Ён адзначыў, што ў Беларусі захавалі і развіваюць прамысловую базу, вырабляюць многія віды прадукцыі, у тым ліку ў сферы ваенна-прамысловага комплексу. «З Пуціным абмяркоўвалі праблему ракетабудавання. Дапамогуць нам давесці да ладу новыя ракеты, якія мы ствараем. Мы значна рушылі наперад, але з расіянамі мы хутчэй створым нармальную ракету. Кампетэнцый у іх больш. Мы самі яе зробім, але для гэтага трэба будзе больш за год. А калі разумны чалавек прыйдзе і падкажа, што мы не так робім, то мы да канца бягучага года атрымаем ужо ракету тыпу „Іскандэр“. Вельмі добрая зброя», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».