Вы тут

Інавацыі, адукацыя, партнёрства. Белстат расказаў аб прагрэсе ў дасягненні МУР


Беларусь дэманструе дастатковы прагрэс і высокія вынікі ў дасягненні Мэт устойлівага развіцця, заявіла першы намеснік старшыні Нацыянальнага статыстычнага камітэта Алена Кухарэвіч на пасяджэнні Савета па ўстойлівым развіцці, перадае БелТА.



Алена Кухарэвіч нагадала, што з 2020 года сусветная статыстычная супольнасць пачала падводзіць прамежкавыя вынікі рэалізацыі Парадку дня — 2030. Белстат таксама далучыўся да гэтай ініцыятывы.

«Праведзены аналіз паказаў, што забяспечаны дастатковы прагрэс і дасягнуты высокія вынікі па МУР 1 «Ліквідацыя галечы», МУР 4 «Якасная адукацыя», МУР 6 «Чыстая вада і санітарыя», МУР 9 «Індустрыялізацыя, інавацыі і інфраструктура», МУР 14 «Захаванне і рацыянальнае выкарыстанне акіянаў, мораў і марскіх рэсурсаў» і МУР 17 «Партнёрства ў інтарэсах устойлівага развіцця», — расказала першы намеснік старшыні Белстата.

Статыстычныя даныя таксама сведчаць аб скарачэнні няроўнасці паміж жанчынамі і мужчынамі. Краіна ўтрымлівае высокія пазіцыі ў міжнародных рэйтынгах. Так, у сферы эканамічнага ўдзелу і кар’ерных магчымасцей Беларусь займае пятае месца. Гэта лепшы вынік у рэгіёне Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі.

Разам з тым Алена Кухарэвіч звярнула ўвагу, што асобныя паказчыкі патрабуюць дадатковых намаганняў: гэта зніжэнне ўзроўню смяротнасці і вытворчага траўматызму, навучанне насельніцтва запатрабаваным на рынку працы навыкам, захаванне зялёных зон пры праектаванні гарадской забудовы, вырашэнне праблем з браканьерствам.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Культура

Што пакажа «Славянскі базар у Віцебску»? Добры настрой і незабыўныя ўспаміны гарантаваны

Што пакажа «Славянскі базар у Віцебску»? Добры настрой і незабыўныя ўспаміны гарантаваны

Канцэртныя праграмы, тэатральныя пастаноўкі, майстар-класы, кірмаш і многае іншае.

Грамадства

З серады дажджы, а з чацвярга спякота «адпусціць»

З серады дажджы, а з чацвярга спякота «адпусціць»

Начныя тэмпературы стануць яшчэ ніжэй у пятніцу.

Калейдаскоп

«Баграціён». Што вы ведаеце аб найбуйнейшай ваеннай аперацыі ў гісторыі? Тэст

«Баграціён». Што вы ведаеце аб найбуйнейшай ваеннай аперацыі ў гісторыі? Тэст

У ходзе аперацыі савецкая армія разграміла групу армій «Цэнтр» Вермахта.