Вы тут

Марзалюк: У выпадку ваеннай правакацыі ў дачыненні да Беларусі адказ будзе страшным


Украіна, Польшча, Літва і Латвія могуць зладзіць вайсковую правакацыю ў дачыненні да Беларусі, але гэтыя краіны абавязаныя разумець, да якіх наступстваў гэта прывядзе, – да страшнай для іх рэакцыі. Пра гэта ў эфіры тэлеканала АНТ заявіў старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Ігар Марзалюк.


Фота: АНТ

«Мы супраць вайны, мы не хочам вайны. Мы – народ кампрамісу, але мы не рабы і ніколі імі не былі. Спроба зламаць нас праз калена, зняважыць заўсёды прыводзіла да страшнай рэакцыі. Паверце, загнаны ў кут беларускі чалавек... я не ведаю больш лютага байца», – лічыць дэпутат.

Ігар Марзалюк нагадаў аб недапушчэнні парушэння тэрытарыяльнай цэласнасці. «Нікому б я не раіў парушаць тэрытарыяльную цэласнасць нашай краіны, маёй краіны. Адказ будзе страшным. Ну, і самы наш любімы адказ: нават калі зламаны супраціў з-за праўзыходных сіл праціўніка-гэта татальная партызанская вайна, вайна на знішчэнне, да апошняга. І мы, ахвяруючы каласальна, заўсёды па вялікім рахунку выйгравалі ў гэтых партызанскіх войнах. Таму я нікому не раю савацца на беларускую тэрыторыю», — адзначыў парламентарый.

Беларусь, нагадаў ён, паслядоўная падкрэслівае, што не збіраецца ўдзельнічаць ні ў якіх ваенных канфліктах. «Адзінае, што прымусіць беларускі народ, беларускіх салдат і беларускае войска ваяваць – гэта, вядома, у выпадку, калі хтосьці паквапіцца на нашу тэрыторыю, на нашу краіну. Мы будзем вымушаныя адказваць», – дадаў Ігар Марзалюк.

Прэв’ю: АНТ

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.