Вы тут

Сі Цзіньпін: Неабходна выступаць супраць гегеманізму і палітыкі сілы


Старшыня КНР звярнуўся з відэазваротам да ўдзельнікаў сустрэчы міністраў замежных спраў БРІКС.


Сі Цзіньпін адзначыў, што ва ўмовах грандыёзных перамен у свеце і небывалай за стагоддзе пандэміі COVID-19, памнажаюцца фактары нестабільнасці, нявызначанасці і небяспекі ў глабальным маштабе. Тым не менш мір і развіццё застаюцца лейтматывам часу, не слабнуць спадзяванні чалавецтва да прыгожага жыцця, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».

Гістарычная місія міжнароднай супольнасці па-ранейшаму ў падтрыманні салідарнасці і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва. Будучы актыўнымі і канструктыўнымі ўдзельнікамі ў міжнародных справах, краіны БРІКС павінны з цвёрдай воляй і смеласцю дзейсна прасоўваць мір і развіццё, адстойваць справядлівасць і раўнапраўе, абараняць дэмакратыю і свабоду, тым самым прыўнесці стабільнасць і станоўчую энергію ў турбулентныя міжнародныя адносіны.

Сі Цзіньпін падкрэсліў, што гісторыя і сучаснасць сведчаць аб тым, што спробы гарантаваць уласную бяспеку за кошт бяспекі іншых краін прывядуць толькі да новых канфліктаў і рызык. Высунутая Старшынёй КНР Ініцыятыва па глабальнай бяспецы заклікана менавіта дамагчыся непадзельнай бяспекі ва ўсім свеце. Краіны БРІКС павінны ўмацоўваць палітычны ўзаемадавер і супрацоўніцтва ў сферы бяспекі, нарошчваць каардынацыю і ўзаемадзеянне па актуальных міжнародных і рэгіянальных пытаннях з улікам ключавых інтарэсаў і сур’ёзнай заклапочанасці, паважаць суверэнітэт, бяспеку і інтарэсы развіцця. Важна выступаць супраць гегеманізму і палітыкі сілы, супрацьстаяць менталітэту халоднай вайны і блокавай канфрантацыі ў інтарэсах стварэння супольнасці адзінага лёсу чалавецтва.

Паводле слоў Сі Цзіньпіна, развіццё — агульная задача як для эканомік, якія фарміруюцца, так і для краін, якія сталі на шлях развіцця. Перад пагрозай розных рызык і выклікаў умацаванне салідарнасці і супрацоўніцтва паміж гэтымі краінамі актуальна як ніколі. Краінам «пяцёркі» БРІКС (Бразілія, Расія, Індыя, Кітай, ПАР) неабходна наладжваць дыялог і абмены з астатнімі эканомікамі, якія фарміруюцца, і краінамі, якія сталі на шлях развіцця, у мэтах умацавання ўзаемаразумення і ўзаемадаверу, ушчыльняць сувязі супрацоўніцтва, паглыбляць спалучэнне інтарэсаў, пашыраць узаемадзеянне, аб’ядноўваць і ўзмацняць сілу прагрэсу ў імя адзінага лёсу.

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.