Вы тут

Шулейка: Міжнародны форум дзелавых кантактаў стаў знакавым для эканамічнага руху Брэста


Сотні ўдзельнікаў з паўтара дзясятка краін прыехалі ў абласны цэнтр на міжнародны форум дзелавых кантактаў «Брэст-2022». Падобныя сустрэчы прадстаўнікоў дзелавых колаў раней праводзіліся ў Брэсце штогод. Але пандэмія каранавіруса апошнія два гады перашкаджала рабоце. І вось гэтай вясной мерапрыемства ўдалося аднавіць. Праўда, не ўсе заяўленыя ўдзельнікі прыбылі асабіста, некаторыя аддалі перавагу рабоце па відэасувязі.


Падчас адкрыцця форуму старшыня Брэсцкага аблвыканкама Юрый ШУЛЕЙКА адзначыў, што мерапрыемства знакавае для эканамічнага руху, для прамысловасці і развіцця рэгіёна ў цэлым:

— Ёсць магчымасць абмеркаваць пытанні кааперацыі, гандлю, кірункі для супрацоўніцтва. А падчас перамоў дасягнуць дамоўленасці па рэалізацыі бізнес-праектаў, — заўважыў губернатар.

Расійскія дэлегаты прыбылі на форум асабіста. Сярод іх — прадстаўнікі Пензенскай вобласці. Дэлегацыю Пензенскай вобласці ўзначаліў старшыня ўрада вобласці Мікалай Сіманаў. Разам з ім прыбылі прадстаўнікі міністэрстваў культуры і аховы здароўя, а таксама двух універсітэтаў Пензы. Дэлегацыя правяла сустрэчу з кіраўніцтвам Брэсцкай вобласці, былі абмеркаваны пытанні супрацоўніцтва двух рэгіёнаў.

Беларускі бок прапанаваў сумесную работу ў галіне міжнародных транспартных паслуг. І гэта тэма зацікавіла расійскіх партнёраў. Апошнія ў сваю чаргу гаварылі аб тым, што могуць прапанаваць ў галіне паставак для медыцыны. Напрыклад, у рэгіёне развіта вытворчасць пратэзаў для сардэчных клапанаў. Госці, дарэчы, наведалі Брэсцкую абласную клінічную бальніцу, а таксама азнаёміліся з работай прадпрыемстваў «Гефест-тэхніка», «СТіМ», лікёрагарэлачнага завода, а таксама завода па перапрацоўцы другасных адходаў. Пабывалі расіяне ў Брэсцкім тэхнапарку, у тэхнічным універсітэце, наведалі шэраг прадпрыемстваў у Пінску.

Традыцыйная для брэсцкага дзелавога форуму кантактна-кааперацыйная біржа прайшла ў другі дзень форуму. У спісе замежных удзельнікаў былі дзелавыя людзі з Бураціі, Карэліі, Варонежскай, Смаленскай, Пскоўскай, Магаданскай абласцей, польска-беларускай гандлёва-прамысловай палаты. Кола інтарэсаў удзельнікаў — пошук новых партнёраў па закупках і пастаўках прадукцыі. Было праведзена больш за паўсотні перамоў у двухбаковым фармаце ў рэжыме афлайн. Акрамя таго, Брэсцкім аддзяленнем Беларускай гандлёва-прамысловай палаты быў арганізаваны і анлайн-удзел для бізнесменаў з Турцыі, Кітая, Інданезіі. Замежных партнёраў цікавіла прадукцыя харчовай перапрацоўкі, драўніна, прадукцыя сельскай гаспадаркі.

Напрыклад, кампанія з Інданезіі зацікавілася магчымасцю адкрыць у Беларусі завод бытавой тэхнікі. Ім былі прапанаваны пляцоўкі ў Брэсце альбо Баранавічах. Азіяцкія партнёры цяпер знаёмяцца з прапановамі на ўзроўні дакументацыі. І паабяцалі ў бліжэйшы час наведаць нашу краіну, каб правесці больш прадметныя перамовы па магчымай сумеснай рабоце.

У Форуме прымалі ўдзел таксама дыпламаты з розных краін. Пасол Індыі ў Беларусі Алок Ранджан наведаў Брэст у гэтыя дні і правёў сустрэчу з кіраўніком рэгіёна Юрыем Шулейкам. Пасол выказаў шкадаванне фактам накладання санкцый з боку еўрапейскіх партнёраў і адзначыў, што некаторыя тавары Індыя гатовая паставіць у Беларусь у якасці альтэрнатывы еўрапейскім. Яшчэ індыйскі бок прапанаваў паставіць на новы ўзровень супрацоўніцтва ў сферы турызму. На думку пасла, індыйцы могуць прыехаць сюды, каб азнаёміцца з нашымі славутасцямі і нашай гасціннасцю.

Адной са знакавых падзей форуму можна, відаць, назваць усталяванне пабрацімскіх сувязяў паміж Жабінкаўскім раёнам і гарадской акругай Перавозскай Ніжагародскай вобласці Расіі. Дамова была падпісаная ў рамках пасяджэння Савета дзелавога супрацоўніцтва Беларусі і Ніжагародскай вобласці. Цырымонія падпісання адбылася ў Міністэрстве замежных спраў. Дамову падпісалі старшыня Жабінкаўскага райвыканкама Вадзім Краўчук і кіраўнік мясцовага самакіравання акругі Наталля Труніна. Дакумент прадугледжвае ўсталяванне прамых сувязяў паміж суб’ектамі гаспадарання рэгіёнаў, пашырэнне эканамічнага, навукова-тэхнічнага, культурнага супрацоўніцтва. Аб’ём знешняга гандлю Жабінкаўскага раёна з рэгіёнамі Расіі істотна ўзрос за мінулы год. Асноўнымі экспартнымі пазіцыямі з’яўляюцца цукар, камбікорм, агародніна і фрукты, будаўнічыя канструкцыі, піламатэрыялы.

Асноўная работа ў рамках чатырох секцый форуму праводзілася 18-19 мая. Але больш падрабязныя перамовы, абмен дакументамі і меркаваннямі на карысць будучага супрацоўніцтва паспяхова працягваюцца.

Святлана ЯСКЕВІЧ

Фота з сайта ZARYA.BY

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.