Вы тут

Кіраўнікі ўрадаў краін СНД падпісалі пакет дакументаў аб супрацоўніцтве


Пакет дакументаў аб развіцці супрацоўніцтва падпісаны па выніках пасяджэння Савета кіраўнікоў урадаў Садружнасці Незалежных Дзяржаў, якое прайшло сёння ў фармаце відэаканферэнц-сувязі, перадае БелТА.


Удзельнікі пасяджэння разгледзелі ўсе пытанні, уключаныя ў парадак дня, і прынялі 10 дакументаў.

У прыватнасці, па выніках пасяджэння члены Савета кіраўнікоў урадаў падпісалі пагадненне аб абмене біялагічным матэрыялам. Як паведамілі ў прэс-службе Выканкама СНД, дакумент разлічаны на супрацоўніцтва і ўзаемную дапамогу кампетэнтных органаў дзяржаў — удзельніц СНД у абмене біялагічным матэрыялам, удасканаленне лабараторнай дыягностыкі асабліва небяспечных хвароб жывёл і папярэджанне распаўсюджвання інфекцыйных хвароб жывёл на тэрыторыях краін Садружнасці.

Былі адобраны папраўкі ў пагадненне аб стварэнні агульнай навукова-тэхналагічнай прасторы. «Дакумент быў прыняты шмат гадоў таму і меў патрэбу ў актуалізацыі ў адпаведнасці з сучаснымі ўмовамі развіцця навукі, тэхнікі, тэхналогій, інавацый. У прыватнасці, пагадненне дапоўнена новымі палажэннямі, якія датычацца фарміравання сістэмы міждзяржаўнага навукова-тэхнічнага, тэхналагічнага і інавацыйнага супрацоўніцтва, паглыблення інтэграцыі ў названых сферах і г.д. Таксама адзначаецца важнасць падрыхтоўкі навуковых кадраў высокай кваліфікацыі, прафесійнай перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі спецыялістаў з улікам магчымасцей адпаведных базавых арганізацый СНД», — растлумачылі ў прэс-службе Выканкама СНД.

Зацверджана канцэпцыя супрацоўніцтва дзяржаў — удзельніц Садружнасці па далейшым развіцці вінаградарства і вінаробства. «Асноўны яе прынцып — партнёрства. Прадугледжваецца, што спецыялісты і вучоныя будуць праводзіць сумесныя кансультацыі, абменьвацца вопытам і ведамі, знаходзіць надзейных партнёраў для выхаду на рынкі іншых краін. Быў таксама зацверджаны план асноўных мерапрыемстваў па рэалізацыі канцэпцыі. Мэта дакумента — фарміраванне спрыяльных умоў па устойлівым развіцці канкурэнтаздольнага вінаградарства і вінаробства, скарачэнне залежнасці ад імпарту ў галіне, забеспячэнне росту эканомік дзяржаў — удзельніц СНД за кошт нарошчвання аб’ёмаў вытворчасці і экспарту вінаробнай прадукцыі», — адзначае прэс-служба Выканкама СНД.

Удзельнікі пасяджэння адобрылі комплекс сумесных дзеянняў па забеспячэнні біялагічнай бяспекі генетычнага матэрыялу пры ўзнаўленні сельскагаспадарчых жывёл на перыяд да 2026 года, план першачарговых мерапрыемстваў па рэалізацыі стратэгіі забеспячэння інфармацыйнай бяспекі да 2030 года.

Былі таксама прыняты рашэнні аб міжнародным праекце «Маладзёжная сталіца СНД» і пераліку перспектыўных навуковых праектаў, якія адпавядаюць прыярытэтным напрамкам фундаментальных даследаванняў дзяржаў — удзельніц Садружнасці.

Акрамя таго, на пасяджэнні быў разгледжаны кадравы парадак дня. Так, старшынёй Міждзяржаўнага статыстычнага камітэта СНД зацверджаны Канстанцін Лайкам. Па прапанове Савета міністраў унутраных спраў дзяржаў — удзельніц Садружнасці быў падоўжаны тэрмін знаходжання на пасадзе першага намесніка кіраўніка Антытэрарыстычнага цэнтра Жаната Сайпалдаева.

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.