Вы тут

Прадпрыемствы Упраўлення справамі Прэзідэнта прадстаўляюць


Выстава-продаж новых відаў прадукцыі і паслуг прадпрыемстваў Упраўлення справамі Прэзідэнта Беларусі пройдзе ў Мінску 26 і 27 мая.


Мерапрыемства адбудзецца ў фае Вялікай залы Палаца Рэспублікі і будзе адкрыта да наведвання для жыхароў і гасцей сталіцы.

Выстава праводзіцца з мэтай прэзентацыі патэнцыялу прадпрыемстваў, іх сістэмнай работы па выкарыстанні інавацыйных падыходаў у вытворчасці тавараў і паслуг, выкананні задач імпартазамяшчэння, рэалізацыі новых перспектыўных напрамкаў дзейнасці.

На гэты раз больш за 70 прадпрыемстваў прадставяць на сваіх стэндах як новыя тавары і паслугі, так і прадукцыю, якая карыстаецца стабільна высокім попытам.

Аграпрамысловы холдынг Упраўлення справамі прэзентуе малочную прадукцыю (сярод навінак — малочныя кактэйлі і тварожныя дэсерты з напаўняльнікамі, прэміум-сыры), а таксама мясныя прадукты і паўфабрыкаты. Цяплічныя гаспадаркі будуць ажыццяўляць продаж свежай гародніны, у тым ліку рэдкіх гатункаў.

Іншым напрамкам выставы стане развіццё мясцовага турызму ў нашай краіне. Нацыянальныя паркі прадставяць экскурсійныя праграмы, актуальныя паслугі паляўнічых гаспадарак, піламатэрыялы і мэбля, прадукты з дзічыны, рыбныя дэлікатэсы, мёд, нарыхтоўкі з дароў лесу. Здраўніцы Беларусі прапануюць гасцям выставы спецыяльныя цэны на санаторна-курортныя і SPA-паслугі, сярод якіх азонатэрапія, радыёчастотны ліфтінг цела і праграмы рэлаксацыі.

РУП «Цэнтркурорт» прэзентуе адпачынак на Каспійскім узбярэжжы (Дагестан, Азербайджан), вялікі выбар тураў па Расіі, уключаючы круізы па Волзе, адпачынак і бізнес-паездкі «пад ключ». Гэта прадпрыемства таксама прапануе новыя турыстычныя маршруты па Беларусі, браніраванне якіх можа ажыццяўляцца праз шматфункцыянальны сэрвіс анлайн браніравання і аплаты турыстычных паслуг VETLIVA.

Акрамя таго, на выставе будуць прадстаўлены будаўнічыя і праектныя паслугі, медыцынскія, гасцінічныя, сэрвісныя і кейтэрынг-паслугі, паслугі па арганізацыі мерапрыемстваў, шырокі спектр тавараў народнага спажывання.

Увагі гасцей заслугоўвае і шырокая экспазіцыя сувенірнай прадукцыі, вырабаў майстроў ручной працы ад ільняных ручнікоў да слуцкіх паясоў.

Час працы выставы-кірмашу:

26 мая — з 12:00 да 19:00;

27 мая — з 9:00 да 15:00.

Уваход для наведвальнікаў вольны.

Сяргей КУРКАЧ

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Сяргей Лебедзеў: Дзяржавы СНД выступаюць за зацвярджэнне справядлівага шматпалярнага светаўладкавання

Сяргей Лебедзеў: Дзяржавы СНД выступаюць за зацвярджэнне справядлівага шматпалярнага светаўладкавання

8 снежня споўнілася 32 гады з дня ўтварэння Садружнасці Незалежных Дзяржаў.

Спорт

Галоўны дырэктар Дырэкцыі тэлеканала «Беларусь 5» распавёў «Звяздзе», чым жыве «спартыўны холдынг»

Галоўны дырэктар Дырэкцыі тэлеканала «Беларусь 5» распавёў «Звяздзе», чым жыве «спартыўны холдынг»

«Галоўная задача „Беларусь 5“ — паказваць беларускаму гледачу беларускі спорт».