Вы тут

Багамаз: бізнес-форум «Гомель-Бранск» стане крокам да далейшага збліжэння рэгіёнаў


Губернатар Бранскай вобласці Аляксандр Багамаз выказаў упэўненасць, што першы бізнес-форум «Гомель-Бранск» стане упэўненым крокам на шляху да далейшага збліжэння рэгіёнаў Беларусі і Расіі.


Кіраўнік Браншчыны адзначыў, што ў тавараабароце расійскага рэгіёна з беларускімі партнёрамі – трэць за Гомельшчынай. І гэты паказчык эканамічнага ўзаемадзеяння не здае сваіх пазіцый год ад году. Каб не толькі захаваць  дынаміку супрацоўніцтва рэгіёнаў, але і дадаць у паказчыках, ёсць усе ўмовы. Цяпер жа, уведзеныя недружалюбнымі краінамі эканамічныя абмежаванні для Беларусі і Расіі, упэўнены кіраўнік Бранскай вобласці, – гэта не столькі выпрабаванні, колькі адкрыццё новых магчымасцяў і гарызонтаў. Бізнес-форум «Гомель-Бранск», на думку Аляксандра Багамаза, стане трывалай асновай для пашырэння кантактаў і ператварэння іх у рэальныя кантракты.

– Прыязджаем, як да братоў, і разумеем: мы – сям'я, – акрэсліў сваю пазіцыю перад удзельнікамі першага бізнес-форуму «Гомель-Бранск» Аляксандр Багамаз.

Пасля пленарнай часткі мерапрыемства дэлегацыя Бранскай вобласці на чале з губернатарам прыняла ўдзел ў цырымоніі ўшанавання памяці герояў-падпольшчыкаў і савецкіх войнаў. Госці Гомельшчыны ўсклалі кветкі да мемарыяла "Вечны агонь" і ўшанавалі хвілінай маўчання загінулых за свабоду і незалежнасць у гады Вялікай Айчыннай вайны.

Прадстаўнікі Бранскай вобласці таксама наведалі з экскурсіямі вядучыя прадпрыемствы вобласці, размешчаныя на тэрыторыі Гомеля. Госці з расійскага рэгіёну ў тым ліку азнаёміліся з работай навукова-тэхналагічнага парку «Карал» і Гомельскім дзіцячым тэхнапаркам.

Аб распрацоўцы ўнікальных аўтарскіх метадычных комплексах для дзяцей – дапаможнік з дапоўненай рэальнасцю, рабочыя сшыткі па электроніцы, праграміраванні і 3D-мадэляванні – гасцям распавяла дырэктар Гомельскага абласнога цэнтра тэхнічнай творчасці Наталля Алейнік.

Аб сваіх праектах таксама расказалі навучэнцы цэнтра. Як было адзначана, сёння ў Гомельскім дзіцячым тэхнапарку займаецца больш за 900 дзяцей ва ўзросце ад 5 да 17 гадоў. Развіваецца навучанне ІТ, робататэхніцы, электронікі, 3D-мадэляванню і шмат іншых напрамкаў інавацыйнай дзейнасці.

Наталля КАПРЫЛЕНКА

Фота – БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».