Вы тут

Гендырэктар «Белфармацыі»: пастаўкі ўсіх неабходных медыкаментаў з Еўропы прадаўжаюцца


Пастаўкі ў Беларусь усіх неабходных медыкаментаў з Еўропы прадаўжаюцца, заявіў журналістам генеральны дырэктар РУП «Белфармацыя» Сяргей Літаш перад урачыстым мерапрыемствам з нагоды 100-годдзя з дня заснавання прадпрыемства, якое праходзіць у Вялікім тэатры оперы і балета, перадае БелТА.


З-за санкцыйнага націску была парушана лагістыка, адзначыў Сяргей Літаш. «Былі пэўныя складанасці ў лагістычных ланцугах. Нейкія авіялініі перасталі лятаць у Беларусь, але мы знайшлі альтэрнатыўныя шляхі праз Расійскую Федэрацыю, аўтамабільным транспартам. Усе праблемы, якія ўзнікалі на нашым шляху, мы вырашылі», — сказаў ён.

Гендырэктар «Белфармацыі» адзначыў, што лекавыя сродкі, як заяўляюць усе пастаўшчыкі, пад санкцыі не падпадаюць. «Мы прадаўжаем пастаўляць усе неабходныя медыкаменты з Еўропы, іншых краін. Абмежаванні не могуць распаўсюджвацца на лекавыя сродкі», — сказаў ён.

Сяргей Літаш заўважыў, што больш за 50 працэнтаў усіх лекавых сродкаў — беларускай вытворчасці. Разам з тым прадпрыемства працуе з пастаўшчыкамі з 30 краін. «Кантракты аб’ядноўваюць больш за 200 вытворцаў па ўсім свеце», — адзначыў Сяргей Літаш.

Паводле яго слоў, створаны запасы лекавых сродкаў як беларускай, так і імпартнай вытворчасці — ад 1,5-2-месячнай патрэбнасці па шэрагу пазіцый да паўгадавой.

«Мы не стаім на месцы, будзем развівацца далей, пашыраць аптэчную сетку, адкрываць новыя аптэкі там, дзе яны патрэбны, у раёне новабудоўляў, лячэбных арганізацый. Плануем пашыраць супрацоўніцтва з новымі пасташчыкамі, вытворцамі, дыверсіфікаваць пастаўкі. У нас заключаюцца новыя кантракты на медыкаменты з Турцыі, Кітая, Індыі, іншых краін», — сказаў на заканчэнне Сяргей Літаш.

«Белфармацыя» — буйнейшая аптэчная сетка, дыстраб’ютар і пастаўшчык лекавых сродкаў. У складзе РУП 220 аптэк, аптэчны склад, сучасны лагістычны цэнтр. Асартыментны пералік прадукцыі — амаль 6 тыс. найменняў, у тым ліку амаль 3,4 тыс. — лекавыя сродкі.

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».