Вы тут

У Германіі жанчына перасела на каня з-за высокіх цэн на бензін


У нямецкім горадзе Шупбах фермер і інструктар верхавой язды Стэфані Кірхнер адмовілася ад аўтамабіля і цяпер ездзіць на работу на запрэжанай коньмі павозцы дзеля эканоміі на бензіне, паведамляе  РИА Новости с спасылкай на Washington Post.


«Так больш не магло працягвацца, я ведаю, што цана сена і ўсяго астатняга таксама падскочыць, так што я вырашыла зэканоміць трохі грошай», — сказала жанчына.

У артыкуле ўдакладняецца, што цяпер на дарогу ад дома да працы Кірхнер выдаткоўвае гадзіну замест звыклых дзесяці хвілін, аднак гэта дазволяць ёй зэканоміць да 250 еўра ў месяц.

Па яе словах, з цяперашнімі цэнамі на паліва многія перайшлі б на конны транспарт, калі б гарадская інфраструктура была больш прыстасаваная да гэтага.

Прэв’ю: РИА Новости

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.