Вы тут

Буйны крадзеж з прадпрыемства: кладаўшчык і вадзіцель у Глыбокім выкралі больш за 7 т медзі на 100 тыс рублёў


Аператыўнікі БЭЗ устанавілі, што больш за год 42-гадовы кладаўшчык і 62-гадовы вадзіцель дзяржпрадпрыемства ў Глыбокім рабілі крадзяжы лому каляровага металу, паведамляе тэлеграм-канал МУС Беларусі


Адходы меднага дроту, які выкарыстоўваецца ў вытворчасці, павінны былі афіцыйна здаваць у перапрацоўку, вяртаючы сродкі камбінату. У працэсе адгрузкі саўдзельнікі прысвойвалі частку лому і адпраўлялі на нелегальную скупку. Атрыманыя злачынным шляхам грошы дзялілі паміж сабой.

Усяго за названы перыяд падазроныя скралі больш за 7 тон медзі на суму амаль 100 тысяч рублёў. У адносінах да іх узбуджана крымінальная справа за прысваенне або растрату ў асабліва буйным памеры.

Прэв’ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.