Вы тут

«Вялікі гонар»: Лук’янаў пракаментаваў навіну аб яго гатоўнасці паляцець у космас


Калі Радзіма скажа, калі такая будзе воля, калі да гэтага будуць умовы — то, вядома, для мяне гэта будзе вялікі гонар. Так пракаментаваў першы сакратар ЦК БРСМ Аляксандр Лук’янаў навіну аб яго гатоўнасці паляцець у космас у эфіры стрыму «Галоўны. Тур LIVE» на YouTube.


На сустрэчы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з піянерскім актывам разгарэлася дыскусія адносна таго, што першы сакратар ЦК БРСМ Аляксандр Лук’янаў гатовы паляцець у космас. З прапановай ягонай кандыдатуры да Прэзідэнта звярнуўся міністр адукацыі Андрэй Іванец.

Гэтую навіну сам Лук’янаў пракаментаваў у эфіры стрыму «Галоўны. Тур LIVE» на YouTube: «Калі шчыра, я, праўда, гатовы. Больш за тое, напэўна, як у кожнага хлапчука на нейкім пэўным этапе марыў, зазіраўся на гэтыя вобразы. Тым больш, свежая гісторыя Савецкага Саюза – перадавой дзяржавы ў плане асваення касмічнай прасторы. Але, шчыра, я нават не думаў, калі перагаворваўся з Андрэем Іванавічам Іванцом, нашым міністрам адукацыі, дзесьці ў кулуарах... мы абмяркоўвалі гэтую тэму».

Аляксандр Лук’янаў згадаў размову з міністрам адукацыі на касмічную тэму. «Мы закраналі тэматыку, у тым ліку, падрыхтоўкі тканіны да ашалёўкі касмічных апаратаў, для прымянення ў тых жа скафандрах. І неяк усё гэта ўплялося... і тут ён [Андрэй Іванец] кажа: ты ж кандыдат у майстры спорту? Ну так. Камсамолец, ідэалагічна вывераны, як наконт [стаць кандыдатам на палёт у космас]? Кажу, я толькі за! Ну я ж не буду  кіраўніку дзяржавы такое пытанне задаваць... я выдатна аддаю сабе справаздачу, што гэта сур’ёзны працэс падрыхтоўкі. Але ў цэлым гэта было вельмі нечакана. Але калі Радзіма скажа, калі такая будзе воля, калі да гэтага будуць умовы — то, вядома, для мяне гэта будзе вялікі гонар», – сказаў першы сакратар ЦК БРСМ.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзілася на добраахвотнай аснове.