Вы тут

Новыя медыя стануць тэмай семінара ШАС і партала «Хуаньцюван»


Кітайскі камітэт Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва па добрасуседстве, сяброўстве і супрацоўніцтве сумесна з парталам «Хуаньцюван» пры газеце «Жэньмінь жыбаа» праводзяць маштабны сеткавы семінар «Новыя медыя: Кітай-ШАС 2022».


Сярод тэм падчас абмеркавання — роля СМІ Кітая і ШАС у міжнародных адносінах, уплыў метасусвету на медыясферу. Удзельнікі глабальнага вебінара ўзнімуць надзённую праблему кантэнтнага арыентавання на маладую аўдыторыю «пакалення Z», а таксама прааналізуюць узаемадзеянне лічбавай эканомікі і экалогіі сродкаў камунікацыі. Запланавана правесці анлайн-рэпартажы з Маладзёжнага навукова-тэхнічнага і інавацыйнага форуму ШАС. Да ўдзелу ў міжнародным мерапрыемстве запрасілі вядомых кітайскіх медыяэкспертаў, вучоных, прадстаўнікоў СМІ Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва, вядучых медыямэнэджараў.

Як адзначаюць аналітыкі, на працягу больш чым 20 гадоў свайго існавання ШАС стала найбуйнейшай сусветнай рэгіянальнай платформай узаемадзеяння. Цяпер яе членамі з’яўляюцца восем краін з агульным насельніцтвам больш за тры мільярды чалавек, якія фарміруюць чвэрць глабальнага ВУП. Чатыры дзяржавы (сярод іх Беларусь) маюць статус наглядальнікаў, яшчэ шэсць з’яўляюцца партнёрамі па дыялогу.

«Звязду» запрасілі да ўдзелу ў глабальным сеткавым семінары ШАС. Чакайце падрабязнасцей — будзе цікава.

Мікалай ЛІТВІНАЎ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».