Вы тут

«Дынама-БДУФК» атрымала восьмую перамогу ў матчах жаночага чэмпіянату Беларусі


Футбалісткі мінскага «Дынама-БДУФК» атрымалі восьмую перамогу запар у матчах жаночага чэмпіянату Беларусі, паведамляе БелТА.


Фота «Дынама-БДУФК»

Сёння ў паядынку 8-га тура дзеючыя чэмпіёны краіны разграмілі юніёрскую зборную Беларусі (U-19) з лікам 8:0. 

Учора абодва стартавыя паядынкі гэтага тура завяршыліся з аднолькавым вынікам - 9:0. Віцэ-чэмпіёнкі Беларусі спартсменкі «Мінска» разграмілі на выездзе «Віцебск», а футбалісткі магілёўскага «Дняпра» былі мацней аднаго з аўтсайдэраў турніру «Гомель».

Пазней у заключных матчах 8-га тура Мінская "Зорка-БДУ «прыме на сваім полі брэсцкае «Дынама», а футбалісткі «Смаргоні» згуляюць у сябе дома з «Бабруйчанкай».

Становішча ў лідзіруючай групе цяпер такое: «Дынама-БДУФК» — 24 ачкі (8 матчаў), «Мінск» — 21 (8), «Зорка-БДУ» — 14 (7), «Віцебск» — 13 (8), «Днепр» — 13 (8).

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?